Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.68 |
Погода 19 °C

Хто такі стараста?

Дарья Пивоварская 8 месяцев назад 0 0

Пост опубликован: 04.10.2023

Стараста вёскі — чалавек, які выконвае шэраг важных абавязкаў. Стараста прадстаўляе інтарэсы вёскі перад мясцовымі ўладамі. Ён ці яна звычайна мае глыбокае веданне і вопыт, неабходныя для кіравання мясцовымі справамі.
У абавязкі старасты вёскі ўвахо- дзіць рашэнне ўзнікаючых пытанняў. Напрыклад, вырашэнне канфліктаў у вёсцы, кіраванне грамадскімі рэсурсамі і арганізацыя мерапрыемстваў. Стараста бесперарыўна падтрымлівае сувязь з мясцовымі ўладамі: ён ці яна прадстаўляе вёску перад мясцовымі органамі ўлады, перадаючы клопаты і патрэбы вяскоўцаў, імкнецца вырашыць праблемы, звязаныя з мясцовым узроўнем кіравання.



Яшчэ адна асаблівасць, што стараста — лідар і арганізатар, які спрыяе развіццю сацыяльных і культурных мерапрыемстваў, а таксама забяспечвае падтрымку тым, каму яна патрэбна.
Выкананне законаў — таксама абавязак старасты. Ён павінен сачыць за выкананнем мясцовых законаў і рэгуляцый, каб падтрымліваць парадак у вёсцы.
І апошняе — захаванне традыцый і культуры: стараста стараецца захаваць і перадаць традыцыі і культурныя каштоўнасці сваёй вёскі, наладжваючы пэўныя патрэбныя для гэтага працэсы.
Увогуле, безумоўна, абавязкі старасты могуць адрознівацца ў розных месцах і залежаць ад патрэбаў і традыцый канкрэтнай вёскі ці сельскай грамады.
Таццяна Іванаўна Шыбут — стараста вёскі Караліна Нясвіжскага сельсавета. Такую пасаду яна займае ўжо каля 20-і гадоў — заўсёды была актыўнай, дзейнай і неабыякавай да жыцця свайго краю. Жыхароў вёскі добра ведае, цэніць і паважае. Яна заўсёды адкрыта да запытаў, прапаноў і дапамогі кожнаму свайму аднавяскоўцу.
— Мой абавязак — быць пасрэднікам паміж жыхарамі нашай вёскі і сельвыканкамам, — адзначае Т.І. Шыбут. — Асаблівы дзякуй Алене Казіміраўне Цвірко — кіраўніку справамі сельскага Савета. Яна ніколі мне не адмовіла, па якім бы пытанні я не звярнулася. Ці то выдзяленне ўчасткаў пад агародніцтва, ці то арганізацыя і вываз смецця, вырашэнне праблем са святлом ці водаправодам, калі ўзнікаюць перабоі, або з тэхнікай для правядзення суботніка — яна адказна і з толкам падыходзіць да любой справы.
Заўсёды нам дапамагае торфабрыкетны завод. І матэрыяльна, і з рабочымі рукамі — толькі звярніся. І пакасіць траву, дзе трэба, і тэхніку даць на суботнік, і дах адрамантаваць ці накрыць — за ўсё кіраўніцтву і працаўнікам шчырая падзяка.
Вось такім чынам, разам мы заўсёды аператыўна і якасна закрываем усе запыты людзей.
А яны ў нас, дарэчы, вельмі дабрадушныя, харошыя. Нават прыезжыя. Ведаеце, я прытрымліваюся думкі, “убачыў чалавека — і разглядай у ім толькі добрае”. Тады ўсё дрэннае з часам абавязкова знікае. Так і атрымліваецца. Так мы і жывём.
Дар’я ПІВАВАРСКАЯ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!