Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Педагагічны стаж — 233 гады

Пост опубликован: 10.10.2023

Сярод шэрагу прафесій ёсць адна, якая ста- іць асобна, а яе прадстаўнікі — людзі незвычайнага складу характару і душы. І гэта прафесія — настаўнік. Менавіта педагог вядзе дзіця па сцяжынцы ведаў, сумесна з ім мінаючы перашкоды і выпрабаванні. І на неабсяжных прасторах жыцця пасля школы кожны выбярэ свой уласны шлях, але ніколі не забудзе той сцяжынкі, па якой яны ішлі аберуч з настаўнікам. Сапраўды, каб быць добрым педагогам, трэба мець не толькі трывалыя веды па сваім прадмеце, але і быць мудрым чалавекам, які ў любую хвіліну можа падтрымаць, супакоіць і накіраваць. А на гэта здольны толькі той спецыяліст, які выбраў прафесію душой. А што, калі такі выбар робіць не адзін чалавек, а некалькі пакаленняў? У такім выпадку на свет з’яўляюцца педагагічныя дынастыі.
Ірына Яшчанка — намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце ў сярэдняй школе №3 г. Нясвіжа — якраз і прадстаўляе другое пакаленне іх сямейнай справы. Яна скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Максіма Горкага, дзесяць гадоў працавала настаўнікам пачатковых класаў у Нясвіжскай гімназіі.
Гісторыя гэтай педагагічнай дынастыі цікавая яшчэ і тым, што яе муж — Дзмітрый Леанідавіч — таксама з сям’і настаўнікаў.
Маці нашай гераіні — Марыя Іосіфаўна Прыёмка — скончыла ў 1959 го- дзе філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і па размеркаванні прыехала выкладаць рускую мову і літаратуру ў Клецкі раён. Праз некаторы час пачала працаваць у метадычным кабінеце аддзела народнай адукацыі Нясвіжскага райвыканкама, пазней стала старшынёй прафсаюзнага камітэта работнікаў адукацыі. За якасную і добрасумленную працу яна не раз была ўзнагароджана — медалямі “За працоўную доблесць”, “Ветэран працы”, знакам “Выдатнік народнай адукацыі”. Яе педагагічны стаж — 24 гады.
— Вельмі цікава і тое, што мой муж — настаўнік, — дзеліцца Ірына Канстанцінаўна. — У свой час Дзмітрый Леанідавіч скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны інстытут, пасля выкладаў геаграфію ў Слаўкаўскай і Саскаліпкаўскай школах Нясвіжскага раёна. Але жыццё склалася так, што ён пакінуў педагогіку, доўгі час працаваў галоўным рэдактарам раённай газеты, цяпер — дырэктар Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка “Нясвіж”. Дарэчы, яго сям’я таксама мае вельмі вялікую і цікавую “педагагічную гісторыю”.
Маці Дзмітрыя Леанідавіча — Ірына Васільеўна Яшчанка працавала настаўнікам хіміі і біялогіі ў сярэдняй школе №9 г. Барысава з 1969 па 1984 гады, пасля — намеснікам дырэктара ў сярэдняй школе №19 г. Барысава і ў гімназіі №1. Яе педагагічны стаж — 48 гадоў, а ў скарбонцы ўзнагарод ёсць нагрудны знак “Выдатнік народнай адукацыі” — несумненны паказчык педагагічнага майстэрства. Бацька Д.Л. Яшчанкі Леанід Пракоф’евіч скончыў гістарычны факультэт Мінскага педінстытута, працаваў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце, а пасля і дырэктарам сярэдняй школы №6 г. Барысава. Цётка і дзя- дзька Дзмітрыя Леанідавіча — таксама настаўнікі!
Два пакаленні педагогаў, іх адданае і шчырае служэнне сваёй справе падрыхтавалі ўрадлівую глебу для прадаўжэння дынастыі. Вольга Аляшкевіч (у дзявоц- тве — Яшчанка) таксама абрала прафесію настаўніка і прадоўжыла сямейную справу ўжо ў трэцім пакаленні. Сёння яна выкладае замежную мову ў Нясвіжскай гімназіі.
Агульны педагагічны стаж іх сям’і налічвае 233 гады. Толькі ўявіце сабе! І гэта можа сказаць пра многае: тут традыцыі і выхаванне цесна спляліся з самаадданасцю і любоўю да сваёй справы. А яшчэ за гэтай лічбай стаяць тысячы праведзеных урокаў і дзіцячых вачэй, пільных і ўважлівых. А яшчэ лёсы былых выпускнікоў гэтай педагагічнай дынастыі — тых, якія таксама сталі педагогамі ўслед за сваімі любімымі настаўнікамі. Толькі той, у чыім сэрцы ёсць любоў да прафесіі, можа запаліць яе ў сэрцы другога, уласным прыкладам заклікаць ісці па той жа дарозе.
— Я з сям’і педагогаў, — кажа Ірына Яшчанка. — Сярод настаўнікаў я жыву і сёння: і дома, і на працы. Школа для мяне — цэлы свет, які вельмі адрозніваецца ад навакольнага. Я не магу сказаць, што прафесію я калісьці выбірала: я з дзяцінства ведала, што хачу вучыць дзяцей. І не пашкадавала аб гэтым выбары ні разу, як і мае родныя і сваякі. У гэтым вялікае шчасце — вучыць дзяцей, даваць ім новыя веды і мець магчымасць назіраць за тым, як яны растуць, як былыя выпускнікі становяцца выдатнымі спецыялістамі. Калі ў сям’і ўсе педагогі — гэта і цікава, і карысна. Нельга падлічыць нават, колькі разоў мы звярталіся адзін да аднаго за парадай, сколькі падтрымлівалі… Але ж гэта яшчэ і адказна, бо педагогі з першага пакалення нашай дынастыі былі бездакорнымі спецыялістамі, таму хочацца падтрымлі- ваць сваё майстэрства на тым жа ўзроўні. Ніякага надзвычайнага сакрэту ў тым, што тры пакаленні нашай сям’і выбралі такую прафесію няма, проста ўсе мы любім сваю справу, любім школу і сваіх вучняў!
Ірына ЕФІШОВА.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

12 + 10 =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика