Меню
Курс $  3.27 | €  3.47 | ₽100  3.67 |
Погода 18 °C

Ад дабра дабра не шукаюць

Нясвіжскія навіны 8 месяцев назад 0 2

Пост опубликован: 23.10.2023

Сёлета пэўны час з парадку дня не сыходзіў Салігорск — горад беларускіх шахцёраў. У жніўні ён шырока адсвяткаваў сваё 65-годдзе. У верасні быў сталіцай абласнога фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2023”.

У эканоміцы Салігорскага раёна 80 — 85% прыпадае на ААТ “Беларуськалій”. Гэта сусветны лідар у вытворчасці мінеральных угнаенняў. Праўда, зараз знаходзіцца пад незаконнымі санкцыямі Захаду. Але намаганнямі кіраўніцтва рэспублікі і прадпрыемства асвоены новыя рынкі збыту і новыя лагістычныя маршруты. Як дакладваў у верасні Прэзідэнту Аляксандру Лукашэнку генеральны дырэктар Іван Галаваты, магутнасці загружаны на 80%, што вышэй пачатку года. А гадавы аб’ём экспарту калію не меней 8 млн тон, як даручалася, будзе паспяхова дасягнуты.



У адкрытым акцыянерным таварыстве працуюць больш за 17 тыс. чалавек. Сацыяльны пакет — адзін з самых лепшых у краіне: 13-я зарплата, медстрахоўка на кожнага, штомесячная кампенсацыя затрат на харчаванне, аплата 75% кошту пуцёўкі ва ўласны санаторый “Бярозка” работніку і яго дзецям і 50% кошту — жонцы (мужу). Сярэдняя сума выплат, ільгот і кампенсацый па калектыўным дагаворы на аднаго супрацоўніка ў 2020 г. склала больш 11-і тысяч рублёў. Калі ў машыніста горных машын, брыгадзі- ра карэспандэнты пацікавіліся зарплатай, ён адказаў: “Хапае на жонку, якая не працуе, купіў машыну 2018 г.в., еўрадвушку пабудаваў для сына-студэнта ў комплексе “Мінск-Мір”.
Салігорск квітнее і развіваецца далей. Толькі сёлета там будзе ўведзена 61800 квадратных метраў жылля.
Неяк глядзела па тэлебачынні інтэрв’ю з работніцай салігорскай “Купалінкі”, якая ўзгадвала пачатак 90-х гадоў, калі ў іх на прадпрыемстве “месячная зарплата складала 20 долараў, а ў шахцёраў і таго не было”. Мне так запомнілася гэтая фраза! Спалучыла яе з тым, што казаў наш Прэзідэнт на мітынгу ў Мінску 16 жніўня 2020 года: “…Я памятаю тыя 1990-я: тут стаялі людзі, рабочыя з каструлямі і чайнікамі, і прасілі есці, прасілі накарміць дзяцей. І я гэта ўсё бачыў вунь з таго акна (мітынг праходзіў каля будынка Дома Урада, дзе ў свой час, з’яўляючыся дэпутатам, працаваў Аляксандр Лукашэнка. — Рэд.). І тады пакляўся дапамагчы вам і не дапусціць у лёсе беларусаў плошчаў…”. Са сваімі патрабаваннямі прыйшлі тады, у 90-х, і шахцёры Салігорска. У іх не было зарплаты, не было за што ўтрымліваць сем’і. Бо з распадам СССР абрынулася эканоміка. І дзіўна зараз часам чуць такое ці падобнае на яго выказванне: “Вось, яны тады прыйшлі ў Мінск, іх ніхто не затрымліваў. Паспрабавалі б пайсці ў 2020-м — тут жа спынілі б”.
Напрошваецца пытанне: а якая прычына была арганізоўваць у 20-м марш пратэсту ў сталіцы? Супраць чаго пратэставаць? Супраць прыстойнай зарплаты, сацыяльных бонусаў, развітай эканомікі, мірнага жыцця? Супраць таго, што наша дзяржава адстаяла свой “Беларуськалій” ад прагных намераў расійскага алігарха Керымава і “эфектыўнага менеджара” Баумгертнера з “Уралкалію” ў 2013 годзе? Дзяржава выратавала лёс велізарнага калектыву, не аддала ў рукі сквапных дзяльцоў прывабны сегмент беларускай эканомікі. Калі б здарылася адваротнае, сёння не працавалі б там 17 тыс. чалавек, а меней, напэўна, напалавіну. Капіталістам патрэбен прыбытак, ды найбольшы, а не сацыяльныя пытанні і лёс людзей.
Дарэчы, сёння Беларусь — лідар у Еўразійскім эканамічным саюзе па росце прамысловай вытворчасці. За студзень — жнівень яна вырасла на 7,9% у параўнанні з леташнім. На 9,3% павялічылася зарплата па краіне ў рэальным выражэнні.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!