Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Ратаваў жыццё параненых

Пост опубликован: 11.11.2023

Ураджэнец Чарнігаўскай вобласці Якаў Дзянісавіч Горда ў Чырвоную Армію быў прызваны ў верасні 1943 года. Ваяваў на I Беларускім фронце ў 65-й арміі, у 2206-м палявым армейскім санітарным скла- дзе радавым санітарам.

Днепр кіпеў у агні

Карта мясцовасці, дзе нарадзіўся і ваяваў Якаў Горда. 1943 г.

Расказваў пасля, у мірны час, што на фронце асабліва цяжкімі былі дні, калі ішлі баі з фашыстамі падчас фарсіравання Дняпра ў раёне Лоева і Рэчыцы, падчас замацавання нашых войскаў на плацдармах на правым беразе ракі. У гэты час у раённым цэнтры Гародня на Чарнігаўшчыне разгарнулі некалькі савецкіх шпіталяў. У іх раненыя паступалі вялікім патокам. Санітарам трэба было прымаць іх суткамі. Разам з таварышамі працаваў і Якаў Горда. Працавалі дзень і ноч, спалі ўрыўкамі, па некалькі гадзін. Ратавалі жыццё параненых.

Днепр кіпеў у агні

З жонкай Зінаідай Іванаўнай. 1950 г.

Якаў Дзянісавіч апавядаў, як нямецкая авіяцыя бамбіла савецкія воінскія фарміраванні ў тыле, асабліва спрыялі ворагу яснае надвор’е, зорныя ночы. У адну з такіх начэй ён у саставе каманды аховы суправаджаў груз медыцынскага абсталявання з франтавога склада горада Навазыбкава Бранскай вобласці на свой армейскі склад. Груз размяшчаўся ў трох вагонах. Вялікую колькасць нашых эшалонаў на адной з чыгуначных станцый ноччу выявіла варожая авіяцыя. Каля 30-і нямецкіх самалётаў наляцелі на станцыю. Пад бамбёжкай загінула шмат нашых байцоў, у тым ліку і з каманды аховы. Імя аднаго з таварышаў, якога тады страціў — Васіля Гарэлава са Смаленска — Якаў Горда памятаў да канца свайго жыцця.

Днепр кіпеў у агні

Падпалкоўнік у адстаўцы Якаў Дзянісавіч Горда (1926 — 2008)

Якаў Дзянісавіч унёс значны ўклад у справу вызвалення Беларусі ад акупантаў і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. За праяўленую мужнасць быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені, медалямі “За баявыя заслугі” і “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 — 1945 гг.”
У 1945 — 1946 гадах ён вучыўся на паскораных афіцэрскіх курсах у Тбілісі, служыў у Сухумі. Там стварыў сям’ю. У 1949 годзе лёс і воінскі абавязак закінулі іх у Беларусь. Служыў у Печах, у ваенкамаце Беразіно. У тыя часы яго двойчы накіроўвалі на працу за мяжу. Падчас вайны — у Іран, у 1957-м — у Афганістан.
У 1963 годзе Якава Горду накіравалі на службу ў Нясвіжскі райваенкамат. Пасля выслугі гадоў ён заставаўся працаваць там жа, у адпачынак пайшоў у 1992 годзе. Якаў Дзянісавіч займаўся патрыятычным выхаваннем моладзі, расказваў юнакам і дзяўчатам пра ваенныя будні, пра неўміручы по- дзвіг савецкага народа.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ, журналіст.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

три × один =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика