Меню
Курс $  3.25 | €  3.55 | ₽100  3.67 |
Погода 15 °C

Гістарычная хроніка

Нясвіжскія навіны 6 месяцев назад 0 2

Пост опубликован: 27.11.2023

(Пачатак у № № 51, 61, 73, 81, 85, 95 за 2022 г., № 3, 11, 18, 26, 36, 46, 56, 64, 74, 80 за 2023 г.)

1977 г., студзень. Ідучы насустрач 60-годдзю Вялікага Кастрычніка, у раёне аб’явілі акцыю “Працоўныя Нясвіжчыны на кастрычніцкай вахце”. Па-ўдарнаму неслі яе калектывы гарадзейскага цукровага завода, БМУ-7, торфапрадпрыемства “Чырвоная зорка”, Нясвіжскага завода масла і сухога малака, райпрамкамбіната, райаб’яднання “Сельгастэхніка”, ПМК-10.



Выкладчык Гарадзейскай дзіцячай музычнай школы Іван Буглай стаў лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу вакалістаў.
Люты. Па выніках работы за чацвёрты квартал 1976 г. вузел сувязі нашага раёна заняў першае месца ў абласным спаборніцтве.
Сакавік. Калектыву ордэна Леніна райсельгастэхнікі ўручаны пераходны Чырвоны сцяг ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ як пераможцy рэспубліканскага спаборніцтва ў 1976 г.
Красавік. Калектыў Нясвіжскай раённай бальніцы чацвёрты раз запар выйшаў пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва сярод ЦРБ Мінскай вобласці.
Жнівень. Перадавыя работнікі ордэна Леніна райсельгастэхнікі пачалі працаваць у лік наступнага года. Гэта слесары Герой Сацыялістычнай Працы М.М. Герман, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Г.П. Клюсілаў, токар М.У. Рудэшка, газаэлектразваршчык С.І. Талстой, шафёры В.А. Афанасік, І.Д. Міхальчук, А.В. Мартос.
Снежань. У пачатку месяца калектыў Сноўскага крухмальнага завода выканаў гадавы план адгрузкі крухмалу дзяржаве.
1978 г., люты. Па выніках работы за IV квартал 1977 г. калектыву Гарадзейскага цукровага камбіната ўручаны пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства харчовай прамысловасці БССР і БРК галіновага прафсаюза, а за студзень 1978-га — пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства харчовай прамысловасці СССР і ЦК прафсаюза. Перадавой змене М.У. Гаўрыка ўручаны пераходны Чырвоны сцяг камбіната і прэмія. Дыпломам і прэміяй узнагароджаны калектыў ЦЭЦ, змена Л.С. Патапавай.
Сакавік. Нясвіжская МПМК-95 узнагароджана пераходным Чырвоным сцягам ЦК КПБ, Савета Міністраў БССР, Белсаўпрофа і ЦК ЛКСМБ за высокія вытворчыя паказчыкі ў 1977 г. У эксплуатацыю было здадзена 22 аб’екты пры плане 11. 160 чалавекам прысвоена званне ўдарніка камуністычнай працы.
Красавік. Даярка калгаса “Радзіма” Тамара Гаціла была дэлегатам ХVIІІ з’езда ВЛКСМ, які праходзіў у Маскве.
Май. Першае месца і пераходны Чырвоны сцяг Усесаюзнага аб’яднання “Сельгастэхніка” і ЦК прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі прысуджаны Нясвіжскаму ордэна Леніна райаб’яднанню “Сельгастэхніка” па выніках спаборніцтва першага квартала 1978 г.
Жнівень. Калектыў завода кармавога біяміцыну рапартаваў аб выкананні плана трох гадоў дзясятай пяцігодкі, уключыўшыся ў спаборніцтва ў гонар 60-годдзя БССР. Лепшымі сталі змены Г.В. Казарынай і Г.І. Саматыі.
Снежань. Па выніках усесаюзнага сацыялістычнага спаборніцтва за паляпшэнне ўмоў работы сельскай агульнаадукацыйнай школы аддзелу народный асветы Нясвіжскага райвыканкама прысуджаны пераходны Чырвоны сцяг Міністэрства асветы СССР, ЦК ВЛКСМ, ЦК прафсаюза работнікаў асветы, вышэйшай школы і навучальных устаноў.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!