Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 20 °C

Героі адыходзяць. Памяць застаецца

Софья ЛЮБАНЕЦ 4 месяца назад 0 376

Пост опубликован: 02.02.2024

У чацвер, 1 лютага, адбыўся памятны мітынг, прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння Героя Беларусі, былога кіраўніка СВК “Агракамбінат Сноў Міхаіла Карчміта. Мерапрыемства прайшло каля яго магілы на Сноўскіх могілках. 

(без названия) (без названия)



У гэты дзень Міхаілу Аляксандравічу магло б споўніцца 75 гадоў. Ушанаваць яго памяць сабралася кіраўніцтва агракамбіната ў асобе намесніка старшыні праўлення гаспадаркі Уладзіміра Мітроня, прафсаюзны і ідэалагічны актыў, былыя калегі па працы.

Першым слова ўзяў былы старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Уладзімір Слабко.

(без названия)

— Ужо прайшло амаль 20 гадоў, як з намі няма Міхаіла Аляксандравіча Карчміта, — сказаў ён у сваёй прамове. — Але ў нашых сэрцах ён заўсёды з намі і, як і раней, прымае ўдзел ва ўсіх нашых справах і пачынаннях. І мы сапраўды працягваем увасабляць у жыццё тое, што было закладзена нашымі былымі кіраўнікамі, у тым ліку Міхаілам Аляксандравічам, які воляй лёсу у 1988 годзе ўзначаліў нашу гаспадарку. Мы, старыя кадры, яго калегі па працы, помнім, што гэта было вельмі няпроста, але ён здолеў павесці сельгаспрадпрыемства ў новым накірунку, апраўдаўшы давер тагачаснага першага сакратара райкама партыі Марыі Мікалаеўны Худой. 90-гады былі гадамі перабудовы, і на плечы новага старшыні лягла вялізная праца па далейшым руху калгаса імя Калініна наперад.

(без названия)

Уладзімір Слабко ўзгадаў, што ў “Сноў” Міхаіл Карчміт прыйшоў ужо дасведчаным кіраўніком: за яго плячамі была работа галоўным спецыялістам у калгасе “Ленінскі шлях” і восем гадоў работы старшынёй калгаса “Світанак”. Аднак, нягледзячы на гэта, яму прыйшлося прыкласці шмат намаганняў, каб людзі паверылі ў тое, што ён прапаноўваў. І сапраўды, час паказаў, што фінансавыя сродкі, якія збіраў Аляксанкін, былі выкарыстаны найлепшым чынам, а менавіта — на мадэрнізацыю вытворчасці. Была набытая самая сучасная высокапрадукцыйная тэхніка, і ўсё тое, што было ўжо зроблена ў калгасе імя Калініна, выйшла на новы ўзровень: былі ўкаранёныя і новыя тэхналогіі, і новыя формы работы. І дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці і правільнаму разліку новы старшыня прыцягнуў на свой бок спецыялістаў, стварыў зладжаную каманду.

— Міхаіл Аляксандравіч пастаянна вучыўся сам, і мы, яго калегі па рабоце, вымушаны былі спасцігаць тое, што ён патрабаваў, — зазначыў Уладзімір Слабко. — І праз некаторы час людзі адчулі, што гэты чалавек робіць работу, якая ідзе на карысць усім. І сёння мы працягваем атрымліваць дзівідзенды ад той сістэмы, якую ён заснаваў. Пры Карчміце з’явілася наша ўласная перапрацоўка і фірменны гандаль. Гэта дазволіла пашырыць нашу вытворчасць і павялічыць фінансавы вынік. Ён ездзіў за вопытам за мяжу і браў з сабой спецыялістаў, каб прывозіць дадому новыя тэхналогіі. Дысцыпліна і парадак, устаноўленыя ім, дазволілі захаваць гаспадарку і ў 1994 годзе даць ёй другую назву — агракамбінат. Атрымалася калектыўна-долевае прадпрыемства, якое ў 2002 годзе стала СВК.

Работа Міхаіла Карчміта ў “Снове” не магла застацца незаўважанай: тут ён атрымаў Дзяржаўную прэмію, званне заслужанага работніка сельскай гаспадаркі і стаў Героем Беларусі. Сваю самую вялікую ўзнагароду Міхаіл Аляксандравіч лічыў не толькі сваёй асабістай заслугай, а заслугай усяго калектыву агракамбіната, які працаваў разам з ім. Напачатку 2000-х у “Снове” з’явіліся новыя тэхналогіі ў вытворчасці сельскагаспадрчых культур, дзякуючы якім сноўскія землі далі самы высокі на той час ураджай у краіне — 74,6 ц/га. У 2003-м ужо атрымалі 80 цэнтнераў. Гэта дазваляла ствараць надзейную кармавую базу для жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі і развіваць яе. Па словах Уладзіміра Слабко, адной з самых вялікіх мараў М.А. Карчміта было адкрыццё новага малочна-таварнага комплексу “Сычы”, але, на жаль, яна здзейснілася ўжо без яго.

Успамінамі пра свайго былога кіраўніка падзяліліся таксама тагачасны галоўны заатэхнік Мікалай Чарняўскі і майстар-будаўнік Аліна Губарэвіч. Яны ўзгадвалі яго адданасць сельскагаспадарчай справе і веру ў паспяховае развіццё сельгаспрадпрыемства, якому ён аддаў усе свае сілы, веды і працоўны запал.

Завяршыўся памятны мітынг ускладаннем кветак да помніка герою Беларусі Міхаілу Карчміту, якія паднеслі да яго ветэраны і маладыя працаўнікі СВК “Агракамбінат Сноў”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!