Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Малако: узяты 9-тысячны рубеж

Пост опубликован: 02.02.2024


Згодна з інфармацыяй, якую далі “НН” ва ўпраўленні па сельскай гаспадарцы і харчаванні Нясвіжскага райвыканкама, у раёне за мінулы год надоена 1686944 цэнтнеры малака. Гэта на 101615 ц болей, чым было ў 2022 годзе. Тэмп росту склаў 106,4%.
Па валавой вытворчасці ў тройцы лідараў — СВК “Агракамбінат Сноў”, дзе атрымана 327904 ц малака, ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 231995 ц, ААТ “17 Верасня” — 184957 ц. За імі ідуць ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і ААТ “Грыцкевічы”. Па тэмпах росту на першае месца выйшла ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — 126,8%. На другім — “17 Верасня” (124,8%). На трэцім — “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” (113,9%). Прыкметную прыбаўку да ўласных аб’ёмаў далі ЗАТ “1 Мая”, ДП “ЭБ” Свеклавічная”, ААТ “Сейлавічы”.
У снежні тэмп росту вытворчасці малака дасягнуў па раёне 107,5%. У т.л. у “Агракамбінаце Нясвіжскі” — 160,5%, у “17 Верасня” — 124,2%, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 114,1%.
За год сельгаспрадпрыемствы рэалізавалі 1554635 ц малака, што на 7,4% больш пазалеташняга. На 27,9% прыбавіў продаж “Агракамбінат Нясвіжскі”, на 24,6% — “17 Верасня”, на 14% — “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, на 10,1% — “1 Мая”, на 5,9% — ААТ “Юшавічы”, на 5,7% — “ЭБ “Свеклавічная”, на 5,1% — “Сейлавічы”. Таварнасць малака па раёне дасягнула 92,2%, што вышэй пазалеташняга ўзроўню. Заслуга ў гэтым жывёлаводаў дзевяці гаспадарак. Самая высокая тавар- насць у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 95,3%, “Агракамбінаце Нясвіжскі” — 94,1%, “Агракамбінаце Сноў” — 93,5%.
Варта адзначыць таксама і такі факт: з дванаццаці сельгаспрадпрыемстваў, дзе займаюцца вытворчасцю малака, у адзінаццаці таварнасць яго 90 і болей працэнтаў. І толькі ў адной — 88%. Нагадаем: у 2022 годзе да 90 працэнтаў недабралі тры гаспадаркі.

Малако: узяты 9-тысячны рубеж
Пры параўнанні ўзроўню вытворчай дзейнасці цікавы такі паказчык, як рэалізацыя прадукцыі ў разліку на сто гектараў сельскагаспадарчых зямель. Летась па раёне рэалізацыя малака склала 2583 ц на 100 га сельгасзямель (+7,3%). У сямі гаспадарках — вышэй сярэднераённага. У т.л. у ААТ “Грыцкевічы” — 4801 ц, СВК “Агракамбінат Сноў” — 4074 ц, ААТ “17 Верасня” — 3757 ц, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 3272 ц. Найбольш вырас гэты паказчык у параўнанні з папярэднім годам у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі” — на 27,9%, у “17 Верасня” — на 24,5%.
Аб’ём вытворчасці малака ў значнай ступені вырас, дзякуючы росту прадуктыўнасці малочнага статка. Надой на адну фуражную карову ў раёне ўпершыню дасягнуў 9072 кілаграмы, што на 269 кг болей папярэдняга года. Выхад на 9-тысячны рубеж — значная працоўная перамога жывёлаводаў Нясвіжчыны. Самыя высокапрадуктыўныя каровы знахо- дзяцца ў “Агракамбінаце Сноў” — сярэдні гадавы надой ад кожнай склаў 11314 кілаграмаў (+264 кг). Па 10799 кг атрымалі ў “Грыцкевічах”(+271 кг). Па 9789 кг — у “17 Верасня” (+189 кг). Па 9296 кг — у “Нясвіжскіх Астроўках” (+11 кг).
Разам з тым, ёсць гаспадаркі з крыху ніжэйшай сярэдняй прадуктыўнасцю адной фуражнай каровы, але яны прыкметна паправілі яе, дабіліся высокай прыбаўкі. Так, на 1274 кг заплюсавалі ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, на 586 кг — у “ЭБ “Свеклавічная”, на 513 кг — у “1 Мая”, на 383 кг — у “Юшавічах”, на 381 кг — у “Лані-Нясвіжы”. І калі пазалетась у раёне яшчэ былі тры гаспадаркі-шасцітысячнікі, то летась іх не стала, надой адлічваецца ад сямі тысяч і вышэй. Думаю, для жывёлаводаў “ЭБ “Свеклавічная” прыемна, што яны з разраду сямітысячнікаў узняліся на новую прыступку: надаілі па 8003 кілаграмы малака. Перавышэнне ўласных ранейшых дасягненняў сведчыць аб сістэмнай, мэтанакіраванай рабоце спецыялістаў і радавых працаўнікоў па паляпшэнні дойнага статка, яго генетычнага патэнцыялу, фізічнага стану, догляду за ім.
Вялікая работа праводзіцца ў раёне і па павелічэнні дойнага статка. Так, па стане на 1 студзеня бягучага года на МТФ і комплексах налічваецца 18978 кароў, што на 784 больш за папярэдні год. Тэмп росту склаў 104,3%. Найбольшую колькасць галоў — 359 — увялі ў малочны статак вераснёўцы, і тут ён перавысіў дзве тысячы кароў. Дагэтуль больш за 2 тысячы стаяла толькі ў кароўніках “Снова” і “Нясвіжскіх Астровак”.
Мяса па раёне атрымана ў мінулым годзе 344273 цэнтнеры — 79% да ўзроўню 2022-га. І нарошчванне яго вытворчасці — галоўная задача жывёлаводаў. Асобныя гаспадаркі ўносяць у яе вырашэнне свой значны ўклад. Тэмп росту вытворчасці (вырошчвання) жывёлы ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” дасягнуў 116,8%, у “Сейлавічах” — 113,8%, у “Агракамбінаце Нясвіжскі” — 111,7%.
У т.л. аб’ём вырошчвання буйной рагатай жывёлы ў раёне склаў 181422 ц, тэмп росту — 102,4%. Найбольшы выхад ялавічыны далі “Агракамбінат Сноў”, “Нясвіжскія Астроўкі”, “1 Мая”, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “17 Верасня”. А найбольшую прыбаўку ў працэнтах да свайго ранейшага ўзроўню — “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Агракамбінат Нясвіжскі” і “Юшавічы”.
Па вытворчасці свініны добры рывок уперад зрабілі працаўнікі фермы “Кунаса” ААТ “Сейлавічы”. За год яны выдалі яе “на гара” 11714 цэнтнераў, прыбавіўшы на 19,5% да ўзроўню 2022 года. На 13% дабавілі ў “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”. Самым высокім застаецца аб’ём вытворчасці на свінакомплексе ААТ “Лань-Нясвіж” — 36183 ц, з прыростам летась у 0,01%.
Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы дасягнула па раёне 850 грамаў, што на 10 г больш пазалеташняга. Яна самая высокая ў снаўчан — 1038 г (+12 г). У “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 885 г (+43 г), у “Агракамбінаце Нясвіжскі” — 868 г (+124 г). У васьмі гаспадарках прывагі на дарошчванні і адкорме — 800 грамаў і вышэй.

Малако: узяты 9-тысячны рубеж
Па сярэднясутачнай
прывазе буйной рагатай жывёлы — 850 г —
наш раён таксама трымае першае месца ў вобласці.
У наступных пяці раёнах гэты паказчык
перавышае толькі 700 г: у Смалявіцкім — 765 г, Мінскім — 756 г, Слуцкім — 733 г, Клецкім — 711 г, Крупскім — 709 г.
Сярэдняя прывага
па вобласці — 671 грам.

Пра рост дойнага статка ў нашым раёне ўжо гаварылася вышэй. А ў цэлым колькасць буйной рагатай жывёлы вырасла на 328 галоў і складае зараз 75672. На 680 галоў болей стаіць у “17 Верасня”, на 247 — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, на 144 — у “Нясвіжскіх Астроўках”.
Свінапагалоўе склала па раёне 38886 — вырасла на 559 галоў, у т.л. на 1300 (+5,5%) — у ААТ “Лань-Нясвіж”. Абнаўляецца комплекс у “Агракамбінаце Сноў”. На 8,2% павялічылі статак у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, на 6,6% — у “Сейлавічах”.
Для дасягнення высокіх паказчыкаў у вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі гаспадаркі пастаянна займаюцца абнаўленнем тэхналогій, вядуць мадэрнізацыю ўсіх працэсаў. Ідзе рэканструкцыя памяшканняў і будаўніцтва новых. Так, у мінулым годзе пабудаваны два кароўнікі з даільным малочным блокам на МТФ “Жанкавічы” ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і такі ж аб’ект — на МТФ “Лань” ААТ “Лань-Нясвіж”. Новыя кароўнікі з’явіліся ў ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ААТ “Юшавічы” і ААТ “Сейлавічы”.
Вялікія планы на бягучы год. Чакаецца ўвод у эксплуатацыю малочнатаварных фермаў (комплексаў) на 800 галоў у Высокай Ліпе ААТ “17 Верасня”, у Жанкавічах ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, ва Ужанцы дзяржаўнага прадпрыемства “Эксперыментальная база “Свеклавічная”, на 400 галоў — у Нялепаве ААТ “Грыцкевічы”.
Будуецца МТФ на 800 галоў у вёсцы Вайнілавічы ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.
Праектуюцца новыя малочнатаварныя фермы на 800 галоў у Копцеўшчыне ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” і ў вёсцы Сейлавічы аднайменнага сельгаспрадпрыемства. Акрамя таго, у многіх гаспадарках з’явяцца асобныя вытворчыя будынкі, якія патрэбны для бездакорнага дзеяння ўсяго тэхналагічнага ланцужка ў вытворчасці малака і мяса.
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ,
член Беларускага
саюза журналістаў.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

четыре × два =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика