Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.68 |
Погода 13 °C

За квітнеючую Беларусь!

Нясвіжскія навіны 4 месяца назад 0 51

Пост опубликован: 09.02.2024

Паважаныя выбаршчыкі!
25 лютага адбудзецца першы ў гісторыі нашай краіны адзіны дзень галасавання па абранні дэпутатаў усіх узроўняў і, безумоўна, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання таксама падагульняюць вынікі сваёй працы ў парламенце.
У 2023 годзе 9-я сесія Палаты прадстаўнікоў працягвалася ў адпаведнасці з абноўленай Канстытуцыяй болей дзевяці месяцаў. Яе галоўным вынікам стала прывядзенне заканадаўства ў адпаведнасць з Канстытуцыяй. Прыняты законы “Аб Усебеларускам народным сходзе”, “Аб асновах грамадзянскай супольнасці”. Скарэктаваны статус і паўнамоцтвы органаў заканадаўчай, выканаўчай і судовых галін улады. Створана новая архітэктура палітычнай сістэмы і неабходныя ўмовы для маючых адбыцца выбараў. Змяненнямі ў Закон “Аб нарматыўных прававых актах” забяспечана выразная іерархія і ўнутраная ўзгодненасць актаў заканадаўства.



Асаблівая ўвага на сесіі была нададзена забеспячэнню нацыянальнай бяспекі ва ўсіх яе аспектах — палітычным, абаронным, эканамічным, сацыяльным. Павышаны статус і роля органаў дзяржбяспекі. Узмоцнена крымінальная адказнасць за здзяйсненне злачынстваў экстрэмісцкай, тэрарыстычнай і анты- дзяржаўнай накіраванасці. У развіццё Закона “Аб генацыдзе беларускага народа” ў Крымінальна-пра- цэсуальны кодэкс унесены папраўкі, дазваляючыя прыняць больш эфектыўныя меры па даследаванні ўсіх абставін генацыду, устанаўленні ўсіх датычных да яго асоб і іх крымінальны пераслед.
Калі гаварыць аб законатворчасці Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання наогул у 2020 — 2023 гадах, то дэпутацкім корпусам была праведзена маштабная праца па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, па выніках якой Прэзідэнтам краіны падпісаны і ўступілі ў сілу 319 законаў, у тым ліку 3 кодэксы і больш за 90 законаў у развіццё абноўленай Канстытуцыі. Больш дакладна з прынятымі законапраектамі можна пазнаёміцца на афіцыйным сайце Палаты прадстаўнікоў house.gov.by.
Наколькі ўдалося ажыццявіць тое, што было запланавана ў перадвыбарнай дэпутацкай праграме?
Першым яе пунктам быў абазначаны актыўны ўдзел у падрыхтоўцы заканадаўчых актаў па ўмацаванні нацыянальнай бяспекі, законнасці і правапарадку. Ён быў рэалізаваны шляхам ажыццяўлення непасрэднай падрыхтоўкі і асабістага прадстаўлення ў першым і другім чытаннях болей чым 10 законапраектаў дадзенага накірунку, у тым ліку “Аб змяненні законаў па пытаннях нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь”, “Аб змяненні законаў па прафілактыцы правапарушэнняў”, “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці”, “Аб змяненні законаў па пытаннях барацьбы з карупцыяй”, “Аб змяненні законаў па пытаннях апрацоўкі персанальных да- дзеных”, “Аб змяненні кодэксаў” (па пытанні прафілактыкі злачынстваў супраць палавой недатыкальнасці і палавой свабоды ў адносінах да непаўналетніх), “Аб змяненні кодэксаў па пытаннях выканання пакаранняў”, “Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб адзінай дзяржаўнай сістэме рэгістрацыі і ўліку правапарушэнняў”, “Аб змяненні законаў па ахоўнай дзейнасці” і іншыя.
Дзякуючы цеснаму і прадуктыўнаму супрацоўніцтву з выканаўчай уладай, былі рэалізаваны асноўныя сацыяльна-эканамічныя палажэнні прадвыбарчай праграмы: у гора-дзе Стоўбцы была пабудавана новая сярэдняя школа №4, разлічаная на 720 навучэнцаў і абсталяваная ў адпаведнасці з апошнімі патрабаваннямі да навучальнага і выхаваўчага працэсу, значна ўдасканалена інфраструктура горада і месцы адпачынку; у горадзе Нясвіжы пабудаваны новы дзіцячы сад “Чароўная краіна” на 230 выхаванцаў, з фізкультурнай, трэнажорнай і музычнай заламі, а ў жніўні мінулага года адкрыўся высокатэхналагічны будынак паліклінікі Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы.
Згодна з перадвыбарнай праграмай, адным з асноўных накірункаў маёй дзейнасці з’яўлялася праца непасрэдна з выбаршчыкамі: было арганізавана 90 асабістых прыёмаў і прамых тэлефонных ліній, праве- дзена больш за 200 сустрэч у працоўных калектывах, дыялогавых пляцовак, іншых грамадскіх мерапрыемстваў, разглядалася 350 зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, з якіх 228 удалося вырашыць станоўча. Асобныя пытанні зваротаў не з’яўляюцца новымі для органаў мясцовай улады, але для іх вырашэння неабходны значныя фінансавыя сродкі — напрыклад, рамонт дарог, камунікацый, водазабеспячэння, энергазабеспячэння і г.д. Для вырашэння некаторых зваротаў прыцягваліся органы кіравання абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, частка пытанняў, патрабуючых дадатковага фінансавання, застаецца на кантролі.
У перадвыбарнай праграме была асобна падкрэслена неабходнасць захавання і развіцця беларускай мовы, нацыянальных каштоўнасцей і традыцый. Разам з зацікаўленымі арганізацыямі і ўстановамі (Беларускім фондам міру, Нацыянальным архівам Рэспуб- лікі Беларусь, архівам Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным літаратурным-мемарыяльным музеем Якуба Коласа) быў праведзены шэраг знакавых мерапрыемстваў: мала- дзёжны патрыятычны праект “Песня роднай зямлі”, культурна-патрыятычныя праекты, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа, Году гістарычнай памяці, у рамках якіх былі перададзены ў музей Якуба Коласа і Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей рассакрэчаныя архіўныя матэрыялы, у тым ліку не падвергнутыя цэнзуры рукапісы твораў Янкі Купалы і Якуба Коласа, а таксама гістарычныя дакументы, якія сведчаць аб стварэнні ў 1920 годзе Нясвіжскага павета і работы яго органаў кіравання. У Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь была праведзена выстава “Якуб Колас — дэпутат”, якая таксама ў 2023 го- дзе дэманстравалася ў Стоўбцах і Нясвіжы, і іншыя мерапрыемствы.
Завяршаючы сваю дэпутацкую дзейнасць, выказваю шчырую падзяку ўсім жыхарам выбарчай акругі за аказаны мне ў свой час давер і магчымасць унесці свой сціплы ўклад у развіццё роднага краю.
Таксама выказваю падзяку Стаўбцоўскаму і Нясвіжскаму раённым выканаўчым камітэтатам, раённым Саветам дэпутатаў, сельвыканкамам, кіраўнікам прадпрыемстваў і ўстаноў, грамадскіх аб’яднанняў за сумесную працу па вырашэнні на- дзённых праблем.
Упэўнены, што няма нічога немагчымага, калі побач неабыякавыя, ініцыятыўныя людзі, якія заўсёды памятаюць словы нашага знакамітага земляка Якуба Коласа:
“Запытай ты сябе, чалавеча:
Што зрабіў для Айчыны, ці многа?”
Толькі сумесная праца выканаўчай і заканадаўчай улады з жыхарамі выбарчай акругі дапаможа зрабіць нашу малую радзіму і Беларусь паспяховай і квітнеючай!

З павагай
Іван МАМАЙКА,
дэпутат Палаты
прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
VII склікання па Стаўбцоўскай выбарчай акрузе №70.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!