Меню
Курс $  3.25 | €  3.53 | ₽100  3.56 |
Погода 11 °C

Запрашае “Мара”

Нясвіжскія навіны 3 месяца назад 0 42

Пост опубликован: 28.02.2024

У мастацкай галерэі “Мара” адкрылася выстава жывапісу і акварэлі Кацярыны Філюты “Казкі старога дома”.

Аўтар выставы — уладальнік ярка-эмацыйнага і шматпланавага мастацкага таленту, які праявіўся ў розных відах выяўленчага мастацтва.

Адметная асаблівасць яе нацюрмортаў не толькі ў багацці прадметаў антыкварыяту і іх сюжэтна-тэматычнай кампанаванасці, але і ў фактурна-пластычнай дэталёвай прапрацоўцы. Яны адчувальна-рукатворныя па выкананні і ў той жа час адухоўлена-рамантычныя па настроі.Яшчэ адно амплуа мастачкі — гэта чорна-белая акварэль, нешматслоўная, але вельмі красамоўная. У гэтай поўнай намёкаў недаказанасці чытаецца незвычайная глыбіня зместу.



Ва ўсіх сваіх праявах Кацярына толькі прыадкрывае свае творчыя магчымасці, а яны бязмежныя і невычэрпныя.

Кацярына Філюта паспяховая і папулярная ў мастацкім асяроддзі на радзіме і за мяжой. З 1997 г. яна ўваходзіць у Саюз дызайнераў Беларусі і ў Міжнародную грамадскую асацыяцыю дызайнераў. Яе творы раз’ехаліся па прыватных калекцыях у розныя краіны свету.

Выстава будзе дзейнічаць па 7 красавіка. Не прапусціце!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!