Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 22 °C

Знаёмцеся: Лілія Цвірко

Софья ЛЮБАНЕЦ 3 месяца назад 0 214

Пост опубликован: 02.03.2024

4 сакавіка — Дзень міліцыі

Лілія Цвірко — адна з самых вопытных работнікаў аддзялення грамадзянства і міграцыі Нясвіжскага РАУС, дзе яна працуе ўжо 17 гадоў. Першыя шэсць гадоў яна займалася афармленнем і выдачай пашпартоў, а ў 2013-м была прызначана спецыялістам аддзелення і ў выпадку адсутнасці начальніка адсочвае за ўсю работу замест яго. Пасля пераходу на пасаду спецыяліста гераіня гэтага аповеду пакінула працаваць з беларускімі грамадзянамі і стала адказваць выключна за іншаземцаў.



— Паколькі я пачынала з самых нізоў, — расказ Лілія Мікалаеўна, — я магу зараз весці любы накірунак работы аддзела, але склалася так, што асноўны ўчастак маёй работы — гэта замежныя грамадзяне.

Высылкі, дэпартацыі, афармленне беларускага грамадзянства — усё гэта ў зоне адказнасці маёй суразмоўцы. І калі першыя два моманты яна дзеліць напалам з начальнікам аддзялення, то ўсё, што тычыцца атрымання грамадзянства нашай краіны, цалкам ляжыць на яе плячах.

На пытанне, чым адрозніваецца дэпартацыя ад высылкі, мая суразмоўца патлумачыла, што дэпартацыі падлягаюць тыя, хто парушыў тэрміны законнага знаходжання ў нашай краіне, а высылцы — людзі, якія могуць тут знаходзіцца на законных падставах, але парушылі беларускае заканадаўства ў тым ці іншым плане.

— Жадаючых атрымаць наша грамадзянства нямала, — адзначае ў нашай гутарцы Лілія Мікалаеўна. — Напрыклад, у 2021 годзе па гэтым пытанні была пададзена 61 заява. У мінулым, 2023-м — 20 заяў і 24 чалавекі атрымалі беларускае грамадзянства. Іх колькасць большая, чым колькасць заяў, таму што ў яе ўвайшлі і тыя, хто падаваў заявы раней. Больш за ўсё сярод нашых новых грамадзян былых украінцаў, ёсцт таксама жыхары Таджыкістана і Казахастана. Асабліва больш стала жадаючых пасля таго, як Прэзідэнт нашай краіны падчас Вялікай размовы агучыў паслабленні ў атрыманні беларускага грамадзянства выхадцамі з іншых краін. І мы ганарымся тым, што тых, хто жадае на законнай падставе жыць у нашай мірнай, сацыяльна-арыентаванай краіне, шмат. З імі праводзіцца вялікая работа ў плане збору дакументаў: мы дапамагаем, робім адаведныя запыты. Асабліва шмат работы з людзьмі ва ўзросце, якія прыехалі ў нашу рэспубліку ў 90-я гады, у час распаду Савецкага Саюза і неразбярыхі, якой вызначаўся той час. Але мы і ім стараемся дапамагчы. Увогуле імкнёмся да таго, каб людзей без грамадзянства ў нашай краіне не было.

На пытанне аб асабістых якасцях, якія больш за ўсё неабходны для паспяховага выканання работы, якой яна займаецца, Лілія Мікалаеўна адказала так, што гэта ў першую чаргу ўважлівасць і чалавечнае стаўленне да людзей.

— Вы не ўяўляеце сабе, — дзеліцца прафесійнымі сакрэтамі Лілія Мікалаеўна, — колькі разоў мой кабінет станавіўся кабінетам псіхалагічнай дапамогі. У кожнага чалавека — свая гісторыя, свае праблемы, і што б ні здарылася, ён прыходзіць па дапамогу сюды і расказвае аб сваёй сітуацыі. Нават банальны развод ужо вялікая праблема для іншаземца, таму што разам са шлюбам ён страчвае падставу для знаходжання ў краіне. А застацца хоча. Або адміністрацыйнае правапарушэнне, якое чалавеку здаецца нязначным, але нясе сур’ёзныя наступствы для яго знаходжання ў краіне.

Людзі прыходзяць расказаць аб сваіх праблемах і ведаюць, што тут ім дапамогуць. Вядома, мы зацікаўлены ў тым, каб наша грамадзянства атрымлівалі добрапрыстойныя, адказныя людзі, таму разглядаем кожны выпадак вельмі дэтальна, каб і надалей у нашай краіне захоўваліся мір, парадак і міжнацыянальная згода.

Вось такая няпростая работа ў спецыяліста аддзялення грамадзянства і міграцыі Нясвіжскага РАУС Ліліі Цвірко. І як бы часам не было складана, яна выконвае яе з усё сур’ёзнасцю і ўважлівым стаўленнем да людзей, якія адказваюць ёй удзячнасцю і разуменнем.

Праз некалькі дзён — 4 сакавіка — гераіня гэтага аповеду разам з іншымі праваахоўнікамі адзначыць прафесійнае свята — Дзень міліцыі. І хочацца пажадаць, каб гэты дзень быў для яе сапраўды святочным, а ўсе астатнія дні года — светлымі і радаснымі.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!