Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.56 |
Погода 13 °C

Са святам Вялікадня!

Нясвіжскія навіны 4 недели назад 0 52

Пост опубликован: 31.03.2024

31 сакавіка — ВЯЛІКДЗЕНЬ ПА КАЛЕНДАРЫ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ

Паважаныя жыхары Нясвіжчыны, вернікі і святары каталіцкай канфесіі!
Прыміце віншаванні з Вялікаднем!
Гэтае свята напаўняе наша жыццё і нашы сэрцы духоўнымі сіламі, дабром і цярпеннем. Велікодныя сямейныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей, ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме, надзяляюць душы кожнага ўзнёслымі пачуццямі.



Шчыра жадаем, каб свята Уваск- рэсення Хрыстова ўмацавала веру і на- дзею ў вашых сем’ях, прынесла здароўе і дабрабыт, лад і поспех, мір і хрысціянскае прабачэнне.
Хай у гэты дзень адродзяцца ўсе былыя чаканні, атрымаюць новае жыццё старыя мары, напоўняцца новым святлом надзеі.
Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт.
Нясвіжскі раённы Савет дэпутатаў.

Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія несвіжане і жыхары раёна!
Так і вы цяпер смуткуеце, але Я зноў убачу вас, і ўзрадуецца сэрца вашае, і радасці вашай ніхто не адбярэ ў вас.
Ян, 16.22
Пасля смутку мукі і смерці Езуса прыйшла прадказаная праз Яго радасць сустрэчы з Ім жывым, які прамянее хвалой Уваскрашэння. Відавочнае паражэнне Хрыста на крыжы аказалася збавеннай для нас перамогай.
Жадаю, каб святкаванне Пасхальных Таямніц прынесла радасць, “якой ніхто не зможа адабраць”. Няхай узмацняе яе вера ў тое, што Езус ёсць Пан нашага жыцця і гісторыі свету, а таксама надзея на спаўненне ўсіх Яго абяцанняў.
Жадаю таксама шмат прыгожых сустрэч з Езусам Уваскрослым у цішыні малітвы і ў дары штодзённасці. Няхай Збаўца ў сваёй дабрыні перамяняе ўсялякія клопаты ў ласку суцяшэння і дае жыццю поўны сэнс.
Радасных Свят Велікодных!
Хрыстос Уваскрос! Сапраўды Уваскрос!
Пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата ксёндз канонік
Пётр ШАРКО.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!