Меню
Курс $  3.25 | €  3.52 | ₽100  3.55 |
Погода 8 °C

Значкі “Фізкультурнік Беларусі” атрымалі работнікі Нясвіжскага УМГ

Софья ЛЮБАНЕЦ 1 месяц назад 0 227

Пост опубликован: 12.04.2024

Даўно вядома, што філіял Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь” — адна з самых прыхільных да актыўнага і здаровага ладу жыцця арганізацый у нашым раёне, сапернічаць з якой па спартыўных перамогах пакуль можа толькі СВК “Агракамбінат Сноў”.

Вось і сёння тут адбылася знакавая падзея — лепшыя спартсмены-аматары прадпрыемства атрымалі залатыя, сярэбраныя і бронзавыя значкі “Фізкультурнік Беларусі” і пасведчанні да іх.



Узнагароджаных павіншавалі і пажадалі ім далейшых спартыўных поспехаў начальнік філіяла Сяргей Лапін, намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нясвіжскага раёна Дзмітрый Рыжыкаў.Значкі “Фізкультурнік Беларусі” атрымалі работнікі Нясвіжскага УМГЗначкі “Фізкультурнік Беларусі” атрымалі работнікі Нясвіжскага УМГ

Значкі “Фізкультурнік Беларусі” атрымалі работнікі Нясвіжскага УМГ Значкі “Фізкультурнік Беларусі” атрымалі работнікі Нясвіжскага УМГ

Як адзначыў Дзмітрый Рыжыкаў, значок “Фізкультурнік Беларусі” зарабіць вельмі няпроста — пасведчанні на залатыя значкі падпісвае асабіста міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, а на сярэбраныя і бронзавыя — начальнік галоўнага ўпраўлення па спорце і турызме Мінскага аблвыканкама. Для таго каб іх атрымаць, чалавек павінен выканаць нарматывы Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь, што не так лёгка зрабіць. Гэтых нарматываў, накіраваных на праверку сілы, цягавітасці і хуткасных якасцей, восем, і іх можна здаваць з 6 да 80 гадоў у кожнай узроставай катэгорыі. У Нясвіжскім УМГ гэты комплекс стаў папулярным апошнія пяць гадоў, і на сённяшні дзень уладальнікамі значка “Фізкультурнік Беларусі” тут сталі ўжо 46 чалавек. Дарэчы, з 2022 года, акрамя залатога, былі ўведзены яшчэ сярэбраны і бронзавы значкі, каб стымуляваць людзей на самаўдасканаленне і дасягненне найлепшых вынікаў.

Сёння ў гэты ганаровы спіс увайшлі ўладальнікі залатых значкоў Валерый Кныш, Аляксандр Кароль і Фёдар Крупец. Сярэбраных былі ўдастоены Алена Кароль (на момант здачы нарматываў — Няглюй) і Анастасія Колас. Бронзавыя значкі атрымалі Марына Баўтрэль, Ігар Лашук, Андрэй Шалкоўскі, Сяргей Капытка і Дзмітрый Куркоў.Значкі “Фізкультурнік Беларусі” атрымалі работнікі Нясвіжскага УМГ

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!