Меню
Курс $  3.26 | €  3.51 | ₽100  3.54 |
Погода 19 °C

Мелодыя маёй душы

Нясвіжскія навіны 2 недели назад 0 10

Пост опубликован: 06.05.2024

“Мелодыя маёй душы” — так называлася творчая сустрэча з Таццянай Цвірко, паэтам, празаікам, членам Саюза пісьменнікаў Беларусі, якая адбылася ў рамках VIII фестывалю паэзіі “Голасам свайго пакалення”, на які былі запрошаны вучні 7 “В” класа сярэдняй школы №4 г. Нясвіжа.

Паэзія Таццяны Канстанцінаўны вельмі шчырая, душэўная, меладычная. Здаецца, разам з аўтарам ты ўглядаешся ў родныя краявіды, у кожную кветку і расінку, у жыццё. Галоўныя героі яе вершаў — нашы сучаснікі. Усе яны шукаюць сваё шчасце, а знайсці яго заўсёды няпроста ў гэтым складаным і такім непрадказальным жыцці. Творы паэткі запрашаюць задумацца аб жыцці, аб месцы чалавека ў ім. Таццяна Канстанцінаўна рассказала вучням аб сабе і сваёй творчасці, сваёй сям’і і малой радзіме. Удзельнікі мерапрыемства чыталі вершы, слухалі і спявалі песні, размаўлялі. Сустрэча з аўтарам вызвала шмат станоўчых эмоцый і цікавасці да кніг і паэзіі ў прыватнасці.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!