Меню
Курс $  3.25 | €  3.53 | ₽100  3.56 |
Погода 15 °C

Каб помнілі, каб разумелі

Нясвіжскія навіны 1 неделя назад 0 10

Пост опубликован: 10.05.2024

У раённым цэнтры культуры на мінулым тыдні  адбыўся конкурс мастацкага чытання“Каб помнілі, каб разумелі”. Ён праходзіў па некалькіх узроставых катэгорыях: 6 — 9 гадоў, 10 — 13, 14 — 17, 18 —21, 22 — 35, 36 — 50 і 50 і больш гадоў.
Конкурс выклікаў немалую цікавасць у юных і дарослых жыхароў нашага раёна, ад самых маленькіх да дастаткова сталых, сабраўшы ў сваіх шэрагах 56 удзельнікаў.
Гледачы мерапрыемства, якія сабраліся ў Белай зале РЦК, змаглі пачуць у выкананні артыстаў-аматараў вядомыя творы знакамітых Юліі Друнінай, Канстанціна Сіманава, Роберта Раждзественскага, Яраслава Смелякова, Эдзі Агняцвет і іншых выдатных паэтаў.



Пераможцы ў кожнай узроставай групе заўтра выступяць перад шырокім колам гледачоў у рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных дню Перамогі.
Соф’я ЛЮБАНЕЦ.
Фото Святланы ПОЛЬСКАЙ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!