Меню
Курс $  3.25 | €  3.53 | ₽100  3.56 |
Погода 15 °C

Юбілейны медаль

Нясвіжскія навіны 1 неделя назад 0 1

Пост опубликован: 10.05.2024

Дакументам зацверджана палажэнне аб юбілейным медалі, яго апісанне і ўзор пасведчання да яго.
На пярэднім баку медаля размешчана фігура радавога рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў летнім абмундзіраванні з пісталетам-кулямётам Шпагіна ў руках, правей — фігура партызана з ручным кулямётам Дзегцярова. Справа ад фігур — адзін пад адным гады “1944” і “2024”, вышэй — выява салюта. У ніжняй частцы — ордэн Айчыннай вайны залацістага колеру, які размешчаны на вянку з дубовага лісця.



На зваротным баку медаля — надпіс “80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”, вакол якой — лаўровы паўвянок, абвіты стужкай, а на ім — пяцікутная зорка залацістага колеру.
Юбілейным медалём будуць узнагароджаны ветэраны Вялікай Айчыннай, былыя вязні фашысцкіх лагераў, турмаў, гета, замежныя грама- дзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць за межамі Беларусі і прымалі ўдзел у баявых дзеяннях за вызваленне нашай рэспублікі. А таксама ваеннаслужачыя Узброеных Сіл, іншых войск і вайсковых фарміраванняў Беларусі, работнікі дзяржорганаў і іншыя асобы, якія ўнеслі значны ўклад у патрыятычнае выхаванне грамадзян краіны, увекавечванне памяці загінуўшых.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў доўжылася з верасня 1943 года да ліпеня 1944 года ўключна. Яно ішло ў жорсткіх кровапралітных баях. Вораг не хацеў траціць ні пядзі захопленай савецкай зямлі. Але нашы пехацінцы і артылерысты, танкісты і лётчыкі, партызаны і падпольшчыкі, праяўляючы велізарны гераізм і мужнасць, крок за крокам, кіламетр за кіламетрам рухаліся на Захад, адбіваючы ў ворага гарады і вёскі, вызваляючы вязняў лагераў смерці. За спіной у іх заставаліся родныя палі, лугі і лясы, рэкі і азёры — свая зямля, якая, нарэшце, уздыхнула на поўныя грудзі. Заставаліся людзі, якім пашчасціла выжыць і якія неадкладна ўзяліся за аднаўленне разбуранага вайной. Высокая цана заплачана за нашу свабоду. Пра гэта трэба памятаць.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!