Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Будзе хлеб, будзе і да хлеба

Пост опубликован: 08.08.2025

Механізатар Генадзь Карпач — адзін з самых вопытных працаўнікоў ААТ “Лань-Нясвіж”.

— Я нарадзіўся ў Нясвіжы, але ўсё жыццё пражыў у Чанавічах, — гаворыць пра сябе Генадзь Яўгенавіч. — Таму ланскія палеткі — гэта маё роднае, кроўнае, самае лепшае для мяне месца.

Яго бацькі не былі звязаны з сельскай гаспадаркай, аднак дзядзька і дзядулі з бабулямі — усе працавалі на зямлі. Покліч продкаў, мусіць, і адыграў галоўную ролю пры выбары маім суразмоўцам прафесіі: пасля заканчэння Ланскай СШ, падчас вучобы ў якой ён атрымаў у Нясвіжскім вучэбна-вытворчым камбінаце пасведчанне трактарыста, ён адразу пайшоў на работу ў калгас. На двары быў 1988 год.

Праз год быў прызваны ў армію, і адслужыўшы, як належыць, праз два гады без усякага сумневу ізноў вярнуўся на родную зямлю. І з таго часу не мяняе свайго рашэння.

На пытанне, якія віды работ даводзілася выконваць за гэты час, адказвае проста: “Усе”. За гэтым “усе” стаіць многае: быў звеннявым па вырошчванні бульбы, больш за 20 гадоў працаваў на хімапрацоўцы пасеваў, сеяў і жаў. Дарэчы, сёлетняя ўборка для яго юбілейная — 35-я. На дзень здачы газеты ў друк Ге- надзь Яўгенавіч намалаціў 1055,07 тоны збожжа, прайшоўшы 133,4 гектара. Пачынаў ён у свой час на “Ніве”, затым атрымаў новую “Ліду”, на якой адпрацаваў 20 сезонаў. Зараз жне на “Лексіёне”, для якога сёлетняе жніво — 19-е. Машына не новая, але, старанна падрыхтаваная клапатлівымі рукамі механізатара, — не падводзіць.

— Увесь рашотны стан сам перабраў у гэтым камбайне, — гаворыць вопытны працаўнік. — Усё, што трэба, перагледзеў, каб не стаць у полі ў гарачую пару. Вядома ж, кожная пагожая хвіліна падчас жніва — дарагога вартая. На палявы стан прыходзім к сямі раніцы, і як толькі спадзе раса, выязджаем у поле. Вечарам вяртаемся гадзін каля дзевяці, калі раса выпадае.

Бацькаву любоў да роднай зямлі перанялі і сыны майго суразмоўцы: малодшы разам з ім зараз таксама ўжо сёмы сезон шчыруе на жніве на айчынным “GS 24-21”, будучы ў звычайны час года інжынерам па выпуску машын, а старэйшы працуе ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” інжынерам-будаўніком.

— Я шчаслівы дзядуля, — адзначыў у нашай гутарцы Генадзь Яўгенавіч. — У мяне два ўнука і дзве ўнучкі, сыны з сем’ямі жы- вуць недалёка — у Нясвіжы. Мы з жонкай жывём у Лані, у катэджы ад гаспадаркі, ён ужо перайшоў у нашу ўласнасць. Ёсць, дзе жыць, ёсць любімая работа — што яшчэ трэба для шчасця? Толькі мірнае неба над галавой. Будзе ў Беларусі хлеб, будзе і да хлеба.

І з гэтым цяжка не пагадзіцца.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

– Advertisement –
Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

тринадцать + тринадцать =

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика