Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Ад сандружынніцы шпіталю да заслужанага настаўніка

Пост опубликован: 08.05.2026

Вайна застала Вікторыю Рымашэўскую ў Магілёве студэнткай педагагічнага інстытута. І ўжо ў пасляваенны перыяд яна  трымала экзамен за поўны курс вышэйшай навучальнай установы.

З 26 чэрвеня 1941 года  дзяўчына стала сандружынніцай эвакашпіталю №1430. Пасля працавала інспектарам Краснашэрскага райана ў Сірыі. А затым вярнулася на работу ў шпіталь. Адначасова вучылася на завочным факультэце педінстытута ў Салікамску, які скончыла з адзнакай. Не шкадавала ні сіл, ні здароўя, ні часу, толькі б дапамагчы параненым і хворым. Пэўны час Вікторыя Іосіфаўна  працавала настаўніцай у Пакроўскай СШ Смаленскай вобласці. З 1944 года, калі Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх акупантаў, выкладала ў Нясвіжскай СШ №1 рускую мову і літаратуру і па сумяшчальніцтве была  камсоргам ЦК ЛКСМБ. Восем гадоў была завучам, у 1960 — 80 гадах  — дырэктарам школы.

Эрудыцыя, душэўная ўзнёсласць і эмацыянальнасць рабілі яе ўрокі сапраўднымі ўрокамі рэальнага жыцця, крыніцай грунтовых ведаў вучняў, станаўлення іх грамадзянскай свядомасці, далучэння да маральна-этычных каштоўнасцей. Многія настаўнікі вучыліся тут педагагічнаму майстэрству. Нясвіжская СШ №1 з’яўлялася базавай Навукова-даследчага інстытута Акадэміі педагагічных навук СССР.  Вікторыя Іосіфаўна была яго пазаштатным навуковым супрацоўнікам.

Ураджэнка Капыльскага раёна, яна шмат гадоў прысвяціла Нясвіжчыне. У 1970 годзе яе ўзнагародзілі ордэнам Леніна. Ён дабавіўся да медалёў “За працоўную адзнаку”, “За доблесную працу”, значкоў “Выдатнік народнай асветы Беларусі”, “Выдатнік асветы СССР”. Вікторыя Іосіфаўна — заслужаны настаўнік Беларусі.

Падрыхтавалі
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ і Таццяна ГНЕДЗЬКА.

 

 

– Advertisement –
Яндекс.Метрика