Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Вольга Сцепановіч: «Я вышываю шмат ікон і гэта — значная частка маіх работ…»

Пост опубликован: 12.05.2026

У гэтым месяцы Вользе Сцепановіч спаўняецца 80 гадоў.

Аб яе жыццёвым і працоўным шляху, захапленнях, якія сёння радуюць вока наведвальнікаў гарадскіх мерапрыемстваў і святаў — у матэрыяле карэспандэнта “НН”.

Родам Вольга Уладзiмiраўна з вёскi Вялiкая Лiпа Нясвiжскага раёна. Там прайшло яе дзяцiнства. Развiццю творчай натуры маленькай дзяўчынкi садзейнiчала любiмая бабуля, якая сама была вялiкай майстрыхай.
— У той час было вельмi модна на святы на падушкi апранаць “наўлечкi” з прашыўкай цi вышыўкай з iнiцыяламi гаспадынi дома, вышытыя сваiмi рукамi ручнiкi i карцiны. Таму многiя жанчыны звярталiся да бабулi, каб яна вышыла цi звязала, і яна заўсёды згаджалася дапамагчы, тым больш, што атрымлівалася ў яе ўсё зробленае сваiмi рукамi проста выдатна, — расказвае Вольга Уладзiмiраўна.
Пасля заканчэння ВНУ яна вырашыла пайсцi на педагагічную працу.
Першым месцам работы стаў Нясвiжскi дзiцячы сад №2, у якiм яна стала працаваць выхавацелем, а пасля, з павышэннем, перайшла у дзiцячы сад №З.
Але доўга не давялося тут затрымацца. Мужа Вольгi Уладзiмiраўны, ваеннага афiцэра, перавялi на новае месца службы — у Манголiю. I яна, як iголка за нiткаю, з двума сынамi паехала за iм. Пяць гадоў прайшлi хутка. I хаця многiя ваенныя пасля службы за мяжой мяняюць месца жыхарства, застаюцца у вялiкiх гарадах, Сцепановiчы вярнулiся ў родны Нясвiж.
Далей працоўны шлях быў звязаны з раённым Домам пiянераў i школьнiкаў, адкуль мая суразмоўца пайшла на пенсію.
Аднак нават на заслужаным адпачынку Вольга Уладзiмiраўна займаецца сваёй любiмай справай. У яе калекцыi — ужо больш за 50 работ. Асобае месца займаюць вышытыя беларускiя ручнiкi. Вольга Уладзiмiраўна вельмi любiць вышываць беларускi арнамент, таму ручнiкi атрымліваюцца «жвавыя», а ў колеры вышыўкi — усе адценнi беларускага нацыянальнага каларыту. Менавiта гэтыя ручнiкi прыцягнулі на Славянскiм базары ў Вiцебску ўвагу кiраўнiка Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, які зацікавіўся работамі майстрыхі з Нясвіжа, і там жа, на Славянскім базары, Вольга Ула- дзіміраўна была прынята ў Беларускі Саюз майстроў.
— Я вышываю шмат ікон і гэта — значная частка маіх работ. Многія кажуць, што доўгімі вечарамі ім сумна, няма чым заняць сябе, а мне сумававаць няма калі, бо са мною заўсёды поруч дзве сяброўкі і і адзін сябар: іголка з ніткаю і кручок. Калі чалавек мае захапленне, сумаваць яму не будзе часу, — лічыць Вольга Сцепановіч.
Кватэра Вольгі Уладзіміраўны — як “чароўны куфэрак”, царства прыгажосці і колераў. Ручнікі, абрусы, накідкі на падушкі, сурвэт-кі, вышытыя іконы і карціны прыцягваюць погляд гасцей цудоўнымі ўзорамі.
Сваё рамяство яна вельмі любіць, і колькі будзе мець сіл — будзе працаваць каб жылі народныя традыцыі.
Таццяна ГНЕДЗЬКА.
Фота Ганны КІСЕЛЬ.

– Advertisement –
Яндекс.Метрика