Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

Праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”: Юлія Гуцько з кошыкам

Пост опубликован: 05.06.2026

У Год беларускай жанчыны раённая газета сумесна з Нясвіжскім гісторыка-краязнаўчым музеем ажыццяўляе праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”.

Гераіняй нашага трэцяга выпуску стала Юлія Гуцько — загадчыца аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі і актыўнага даўгалецця. На фотаздымку яна паўстае ў нацыянальным беларускім строі, трымаючы ў руках кошык. Гэты ўнікальны прадмет народнага побыту — не проста кошык, а сапраўдны сімвал працавітасці нашых продкаў. У ранейшыя часы ён быў незаменны ў гаспадарцы: з ім хадзілі на рыбалку, збіралі грыбы і ягады, выкарыстоўвалі для захоўвання і пераноскі ўраджаю.

Праект “Беларусачка: культурны код Нясвіжчыны”: Юлія Гуцько з кошыкам

Для Юліі дотык да гэтай старажытнай рэчы стаў нагодай для глыбокіх разважанняў пра свае карані. Успамінаючы нялёгкі побыт далёкіх сваякоў, яна з асаблівым пачуццём адзначае, наколькі прасцей стала жыццё сучасных жанчын.

Цікавасць да народных вытокаў для нашай гераіні глыбока прафесійная. Сваю працоўную дзейнасць Юлія пачынала ў сельскім доме культуры вёскі Юшавічы. Менавіта тады разам з калегамі яна збірала экспанаты для музея «Старажытная хатка Беларусі». Многія каштоўныя прадметы былі перададзены мясцовымі жыхарамі з сямейных архіваў — ад продкаў, якія беражліва захоўвалі сведчанні мінулай эпохі і традыцыйны ўклад жыцця.

Нагадваем: Нясвіжскі гісторыка-краязнаўчы музей у межах акцыі “Кожная пятніца — роднае, сваё” прапануе несвіжанкам і гасцям горада зрабіць памятнае фота ў беларускім нацыянальным строі. Прапанова дзейнічае кожную пятніцу з 11.00 да 13.00, з 17.00 да 19.00. Папярэдні запіс па тэлефонах: 8 01770 5-33-84 і 8 01770 2-06-34 — абавязковы.

Ганна КІСЕЛЬ.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика