Меню
ПОДПИСЫВАЙТЕСЬ!
Оперативные и актуальные новости Несвижа и района в нашем телеграм-канале

У Гарадзейскім ГПДК адбылася інтэрактыўная праграма для школьнікаў «Імідж па-беларуску»

Пост опубликован: 12.06.2026

З мэтай пазнаёміць дзяцей з багаццем беларускай літаратуры ў гульнявой форме Гарадзейская гарпасялковая бібліятэка сумесна з Навагарадзейскай сельскай бібліятэкай арганізавалі інтэрактыўную праграму для навучэнцаў 1-6 класаў аздараўленчага лагера «Рамонак» ДУА «СШ №1 г. п. Гарадзея».

Удзельнікам мерапрыемства стварыць «Імідж па-беларуску» дапамаглі кнігі беларускіх пісьменнікаў.

Яшчэ на ўваходзе ў Гарадзейскі гарпасялковы дом культуры гасцей сустракалі бібліятэкары ў нацыянальных беларускіх касцюмах. У фае дзяцей чакалі выставы «Беларуская паліца — модна, сучасна» і прысвечаная Году беларускай жанчыны — «Чараўніцы кніжнага краю». А таксама куток «Беларуская хатка».

Ў глядзельнай зале для дзяцей пачалося займальнае інтэрактыўнае шоу з гульнямі «Апрані героя», конкурсам «Модны заплечнік», экспрэс-тэатрам «Жывы вобраз», віктарынай «Праўда ці не праўда», пантамімай «Пакажы сваю сяўбу» і загадкамі «Дзеда Кандрата».

Iнтэрактыўная праграма для навучэнцаў 1-6 класаў «Імідж па-беларуску» адбылася ў Гарадзейскім ГПДК

Наша зямлячка, паэтка Людміла Трэццякова правяла са школьнікамі творчы практыкум, ствараючы «Кніжнае сэрца Беларусі».

У фінале адбыўся паказ мод «Разумнікі і Разумніцы».

Напрыканцы мерапрыемства юныя ўдзельнікі атрымалі яркія закладкі для кніг з тэкстам «Чытаць па-беларуску — гэта стыльна!» і салодкія прызы.

– Advertisement –
error: Копирование защищено!!!
Яндекс.Метрика