Меню

Ужо — “кардонны майдан”

Пост опубликован: 14.08.2026

Ліпеньскія вуліцы Кіева былі запруджаны ўдзельнікамі “кардоннага майдана”, у большасці — маладымі хлопцамі і дзяўчатамі. Яны то ішлі з кардонкамі ў руках і скандзіравалі, то апускаліся на калені, схіліўшы галовы. А на кардонных плакатах — надпісы супраць звальнення Зяленскім з пасады міністра абароны Украіны Фёдарава: “Сырскага зняць, Фёдарава вярнуць”, “Памылкі дорага каштуюць” і г.д.

Пэўныя сілы добра зрэжысіравалі — і пастаноўка атрымалася, людзі выйшлі з пратэстамі. Сапраўднае калектыўнае вар’яцтва. Яшчэ месяц таму, упэўнены эксперты, яны не ведалі, хто такі Фёдараў. Але іх падрыхтавалі, арганізавалі. А праз тыдзень яны забудуцца, пра што крычалі

Кіраўнік кіеўскага рэжыму і Фёдарава замяніў, і галаўкама Узброеных сіл Украіны Сырскага. Зяленскі прыбраў са свайго блізкага акружэння тых, хто мог стаць пагрозай яго знаходжанню ва ўладзе. Патрабаванне вуліцы выканаў напалавіну. І пратэсты з Кіева распаўзліся ў Львоў, Адэсу, Харкаў, Хмяльніцкі, Цярнопаль… Украінскім неабандэраўцам прыйшлося даспадобы, што пры Фёдараве актывізаваўся абстрэл расійскай тэрыторыі БПЛА. Не за мір выйшлі на пратэсты — за далейшую вайну.

Адна дзяўчына з натоўпу нават сваю мару агучыла: “Ёсць шанц вызваліць маю радзіму — Крым”. Дзіцятка, а ты хіба не ведаеш, што Крым ніхто не акупіраваў? У лютым 2014 года яго жыхары правялі рэферэндум, больш за 96% дарослага насельніцтва прагаласавала за выхад з Украіны і далучэнне да Расіі. Каб не мець нічога агульнага з кіеўскім рэжымам, што дарваўся да ўлады незаконным шляхам, праз дзяржаўны пераварот, праз здзекі і расправу над “Беркутам”, які абараняў парадак і мяжу канстытуцыйнай дзяржаўнасці. Пратэстанты, называючы сябе “мірнымі”, ішлі на сілавікоў з ланцугамі, бітамі, кактэйлямі Молатава. У захопленым азвярэлай апазіцыяй Доме прафсаюзаў у Кіеве, па словах відавочцаў, у тыя дні людзей дапытвалі і забівалі. Лілася кроў… Ашалелыя, абкураныя, замбіраваныя, праплачаныя Захадам удзельнікі майдана, новай “каляровай рэвалюцыі”, ператварылі ў дзікае поле сталіцу, а цяпер выходзіць — усю краіну. С 1992 года ва Украіне працавала каля 800 праектаў ЗША супраць РФ. Янкі правяралі: ці зможа Украіна парваць з Расіяй. Стараліся — і мэты сваёй дасягнулі. Да ўлады прыходзілі русафобы, якія і ўцягнулі свой народ у вайну.

Амерыканскі футуролаг, праграміст Джарон Ланье зрабіў выснову: “У сацсетках вы паволі ператвараецеся ў ідэальна выдрэсіраванага сабаку, а можа, і ў нешта больш непрыемнае, скажам, у лабараторнага пацука ці нават робата”. Яны, на Захадзе, не дурныя, разумеюць, як паўздзейнічаць на мозг патэнцыяльных ахвяр.

Супраць гэтага ўсяго і былі жыхары Крыма, Данецкай, Луганскай, Запарожскай і Херсонскай абласцей — тых тэрыторый, для якіх непрыймальна неўтаймаваная, дзікая, бандэраўская гетманшчына. Адэкватная большасць прыняла рашэнне, меншасць з 0,4% павінна згадзіцца і зменшыць свае амбіцыі. Крым — не толькі твая радзіма, дзяўчынка, што скачаш на новым майдане ў Кіеве.

Вы ўжо наскакалі сабе вайну ў 2014-м. Грамадзянскую. Вы залілі агнём і кроўю Данбас. Вы хацелі “ў Еўропу і ажурныя трусікі”, як галасіла на кіеўскім майдане ўкраінка Вольга Значкова. Вы самі сябе ўзарвалі. А вінаваціце Расію. Думаць трэба было не ўзроўнем “ажурных трусікаў”, а галавой. Толькі калі ў чарапку шэрае рэчыва слабае, яго цэрэушнікі ЗША і спецы МІ-6 Брытаніі перакроілі, пазлы пераставілі і вылепілі паслухмяных, годных для дрэсіроўкі асобін. Выдрэсіравалі, каб было каму рускіх і беларусаў ненавідзець. Захад гэта ўмее. А ўкраінцы паддаліся яго інфармацыйнай апрацоўцы, прапагандзе і думаюць, што гэта яны самі такія “разумныя” і “гераічныя”. Слепа следуюць камандам тых, хто праз інтэрнэт іх вучыць, кіруе іх учынкамі. Лялькаводы за нітачкі тузаюць марыянетак. А тыя лічаць сябе важнымі фігурамі, рэвалюцыянерамі. І арганізуюцца ў такі флэшмоб, спектакль, масоўку з адурманеных нацыяналістычным чадам.

Тры гады назад прэзідэнт Харваціі Заран Міланавіч казаў: “З 2014 года мы глядзелі, як “нехта” правакуе Расію з намерам выклікаць гэтую вайну. Яна пачалася…”. ЗША ініцыіравалі канфлікт, каб аслабіць РФ. Яны бесперапынна пастаўлялі Украіне цяжкае і наступальнае ўзбраенне, зацягваючы вайну.

Ім, юнакам і дзяўчатам з Кіева, больш няма чым заняцца? Няма студэнцкіх атрадаў? Няма валанцёрскага руху, каб дапамагаць адзінокім, састарэлым, інвалідам? З’ехаць у сяло да бабуль-дзядуль, папрацаваць у полі — садзе — агародзе? У шпіталях за раненымі пахадзіць? Карысць прынесці канкрэтным людзям і грамадству. Я ўжо маўчу пра лагеры аздараўлення і адпачынку, спартыўныя спаборніцтвы, бард-рыбалкі, фестывалі. Няма нічога? Украіна ваюе. Краіну яе так званыя лідары пусцілі пад адхон. Павадыры дрэнныя, нацысцкія, учэпістымі рукамі вядуць моладзь па сваім чорным шляху.

Зрэшты, на днях пачула меркаванне аднаго з экспертаў у расійскай тэлеперадачы. Няправільна называць сённяшнюю ўладу ва Украіне “кіеўскім рэжымам”. Бо яна — ніякі не “рэжым”, а проста перадатчык і выканаўца волі спецслужб і магнатаў ваенна-прамысловага комплексу ЗША, Вялікабрытаніі і Еўрасаюза. Марыянетка. Кіеву Захад адвёў ролю правакатара і забойцы. І ён згадзіўся на гэтую крывавую ролю, ганарліва думаючы, што яна — галоўная. Галоўныя — за Атлантычным акіянам і за пралівам Ла-Манш. Кіеўскі клоун перад чарговай паездкай да прэзідэнта ЗША прагнуўся перад ім — ВСУ ў Каспійскім моры ўдарылі па гандлёвым судне Ірана. Маўляў, глядзі, спадар Дональд, мы на тваім баку, давай нам грошы і ракеты для прадаўжэння вайны з Расіяй, мы ж для вас стараемся.

…Агенерал-маёр Міхаіл Драпаты, які ўзначаліў зараз Узброеныя сілы Украіны, між іншым, быў у складзе таго ваеннага фарміравання кіеўскага рэжыму, што расстраляла 9 Мая 2014 года мірную святочную дэманстрацыю ў Марыупалі. Загінулі простыя грамадзяне. Камандзір батальёна за гады вайны на Данбасе зрабіў кар’еру на людской крыві, даслужыўся да камандзіра аб’яднаных сіл ВСУ, цяпер стаў галаўкамам. Нядаўна ў інтэрв’ю ён заявіў, што “рускія — гэта нацыя, якая не мае права на існаванне”. Прадаўжальнік спраў нямецкага фюрэра, украінскіх нацыстаў з УПА АУН прапаведуе генацыд. Вось з такімі сёння і змагаюцца расійскія вайскоўцы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ. Фота з адкрытых крыніц.

 

 

error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика