Меню

Ідзе салодкі корань. Уборка цукровых буракоў

Пост опубликован: 04.09.2026

Згодна з аператыўнай інфармацыяй райсельгасхарчу, па стане на раніцу 3 верасня ў сельгаспрадпрыемствах раёна раннімі тэрмінамі было ўбрана 872 гектары цукровых буракоў — 19% ад неабходнага. У т.л. на 245 га вызвалена плошча ў ААТ “Лань-Нясвіж”, на 189-і — у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, на 111-і — у ЗАТ “1 Мая”. Накапана больш за 52 164 тоны каранёў. Сярэдняя ўраджайнасць склала 598,2 ц/га. Самая высокая яна ў ААТ “Грыцкевічы” — 711 ц/га, у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ” — 692 ц/га, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 613 ц/га.

На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна адправілі 43 922 тоны салодкай сыравіны.

Сярод шматлікіх восеньскіх работ пачалася яшчэ адна. У сераду механізатары ААТ “17 Верасня” Яўген Зарожны і Сяргей Зянько першымі ў раёне прыступілі да сяўбы азімых збожжавых. Пасеялі за першы дзень 16 гектараў азімай пшаніцы.

Ідзе салодкі корань
Трэці сезон, як механізатар ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” Віталь Манулік выйшаў убіраць цукровыя буракі на новым камбайне “Ропа”. Акуратны, добрасумленны працаўнік, ён выконвае даручанае з высокім прафесіяналізмам. Сёлета выкапаў салодкі корань на плошчы 82 гектары.

Ідзе салодкі корань

Механізатар ААТ “Грыцкевічы” Сяргей Гаспадарык, закончыўшы жніво, адразу ж узяўся рыхтаваць да выхаду ў поле свой буракаўборачны камбайн “Грыма”. І вось ужо каторы дзень ён капае салодкае карэнне. Займаеца гэтым больш 20-і гадоў — вопыту механізатару не пазычаць. Калі трэба стварыць запас каранёў для адпраўкі на цукровы камбінат, Сяргей Васільевіч выязджае ў поле да сямі гадзін раніцы, або напрыканцы дня працуе пры святле фар да дванаццаці ночы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика