Меню

Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў

Пост опубликован: 04.09.2026

29 жніўня вёска Слаўкава адзначыла значную дату — сваё 315-годдзе. Свята пад назвай “Вёска гуляе, на свята запрашае!” стала сапраўдным гімнам роднаму краю, яго жыхарам і непарыўнай сувязі пакаленняў.

Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў

Як адзначылі вядучыя свята Галіна Русак і Сняжана Чуркіна, 315 гадоў — гэта не проста лічба ў гістарычных дакументах, гэта жыццё многіх пакаленняў. Вёска — гэта перш за ўсё людзі, якія сваёй штодзённай працай і шчырай любоўю ствараюць непаўторны воблік роднага краю.

Са шчырымі і цёплымі словамі да землякоў звярнулася старшыня Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Антончык. Яна прызналася ў любові да роднай вёскі і пажадала ўсім прысутным міру, дабрабыту і шчасця.

Свята было напоўнена хвалюючымі момантамі і радасцю сустрэч. Чалавек моцны сваімі каранямі, і менавіта таму на свята з’ехаліся тыя, каго лёс калісьці паклікаў у іншыя гарады і раёны. Для іх Слаўкава — гэта месца сілы, бацькоўская хата і дзяцінства.

Сваімі ўспамінамі і пачуццямі падзяліліся Ніна Жалязнова, Юрый Доўнар і Іосіф Татур.

Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Старшыня Нясвіжскага сельвыканкама Сяргей Белазаровіч, віншуючы жыхароў, прыгадаў багатую гісторыю вёскі. У гэты дзень прысутныя хвілінай маўчання ўшанавалі памяць тых, хто не вярнуўся з вайны, і ветэранаў, якія ў пасляваенныя гады адбудоўвалі родны край.

Асаблівая ўвага была нададзена людзям, якія з’яўляюцца сімваламі вёскі. Самай старэйшай жыхарцы, Яніне Пятроўне Гардзіевіч, сёлета споўнілася 98 гадоў. А самым маленькім “сонейкам” стала Ангеліна Клімовіч, якой нядаўна споўніўся адзін годзік. Нараджэнне дзіцяці ў сям’і — гэта лепшы доказ таго, што вёска жыве і мае будучыню.

Свята стала нагодай ушанаваць і сямейныя каштоўнасці. Дружнымі апладысментамі віталі “рубінавых” юбіляраў — сем’і Ніны і Вячаслава Змітручэня, Дануты і Адама Цвірко, Ларысы і Юрыя Русак. 40 гадоў разам — гэта прыклад сапраўднага кахання. Крыштальнае вяселле сёлета адзначаюць Сняжана і Уладзімір Чуркіны, а драўлянае — Анастасія і Сяргей Шыцько. Таксама са сцэны прагучалі імёны і прозвішчы вяскоўцаў, якія ў гэтым годзе святкуюць свае юбілеі.

Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкаўская зямля заўсёды славілася сваімі працаўнікамі. Не важна, дзе яны працавалі — на збожжавай ніве, на ферме ці за рулём аўтамабіля — кожны ўнёс свой уклад у агульны дабрабыт. Падчас свята асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў працы, якія сваімі рукамі заклалі падмурак сённяшняга дабрабыту вёскі. Галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” Жанна Ратомская і дырэктар філіяла “Торфабрыкетны завод Старобінскі” УП “Мінгаз” Міхаіл Калачык выказалі глыбокую павагу сваім былым работнікам. Да віншаванняў і падарункаў далучыліся таксама Нясвіжскі райвыканкам, Нясвіжская цэнтральная раённая бальнiца, упраўленне па адукацыі i спорце райвыканкама, раённае спажывецкае таварыства, энергагазінспекцыя, аўтапарк №8, вузел паштовай сувязі і Нясвіжскі аддзел Дэпартамента аховы.

Слаўкава — гэта не толькі працавітыя людзі, але і добрыя гаспадары. Многія сядзібы ў вёсцы дзівяць сваёй акуратнасцю і дагледжанасцю. Асабліва вылучаецца падворак сям’і Ганны і Генадзя Ратомскіх. Гэта — сапраўдны кветкавы рай: яркія фарбы, маляўнічыя кампазіцыі выклікаюць захапленне ў кожнага, хто праходзіць міма іх падворка.

Не забыліся на свяце і пра таленавітых землякоў, чые імёны вядомыя далёка за межамі вёскі. Сярод іх — Алена Хоміч, якая носіць ганаровае званне “Народны майстар Беларусі”, і Наталля Падамацька.

Арганізатары паклапаціліся пра тое, каб нікому не было сумна. Вядучыя прапанавалі гасцям пагуляць у “вясковую віктарыну” з гумарам, а таксама паўдзельнічаць у бяспройгрышнай латарэі. Святочны настрой стваралі ўдзельнікі літаратурна-музычнага клуба “Славіца” і народнага ансамбля песні “Ланская бяседа”. Сваімі выступленнямі парадавалі прысутных Антон Енчык, Вікторыя Сачук, Аксана Пяткевіч і Элеанора Батурыцкая. Кожны нумар быў напоўнены талентам і шчырасцю, а завяршылася свята танцавальнай праграмай.

Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Слаўкава: 315 гадоў гісторыі, любові і людскіх лёсаў
Дарэчы, пасля афіцыйнай часткі жыхары не спяшаліся разыходзіцца па дамах. Вуліца вёскі напоўнілася цёплымі размовамі, успамінамі і смехам. Такая сустрэча стала своеасаблівым мастком паміж мінулым і будучыняй, дапамагла моладзі лепш пазнаць гісторыю сваіх продкаў, а старэйшаму пакаленню — адчуць сваю запатрабаванасць і павагу з боку землякоў.

Аксана ГРОХ.

error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика