Меню

Шлейф восеньскіх палявых работ шырыцца

Пост опубликован: 11.09.2026

У восеньскі пералік палявых работ кожны дзень, лічы, дабаўляюцца ўсё новыя.

Так, сельгаспрадпрыемствы прыступілі да ўборкі кукурузы на корм і сілас. Як паведамілі рэдакцыі ў райсельгасхарчы, па стане на 10 верасня яна скошана на 457 гектарах. У т.л. у ААТ “17 Верасня” ўбрана 118 гектараў, у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс” — 73, у ЗАТ “1 Мая” — 56, у ДП “ЭБ “Свеклавічная” — 46 га. Дзённая прыбаўка за 9 верасня склала 228 га, што на 72 га болей, чым напярэдадні. Сярэдняя ўраджайнасць зялёнай масы — 385,9 ц/га. Самая высокая яна ў ААТ “Грыцкевічы” — 533 ц/га, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 440 ц/га, у ААТ “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” — 414 ц/га. У ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя” пачалі ўбіраць бульбу. Яна пакуль выбрана на плошчы 1,3 га. 30 гектараў “другога хлеба” прадстаіць выкапаць у СВК “Агракамбінат Сноў”.

Цукровыя буракі раннімі тэрмінамі ўбраны на плошчы 1452 гектары. У т.л. на 383 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”, 260 га — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 188 га — у “17 Верасня”. Пры сярэднім па раёне 31% выкапаных карэнняў 77% — у “ЛаньНясвіж”, 70% — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 57% — у “17 Верасня”. Сярэдняя ўраджайнасць салодкага кораня — 611,7 ц/га. У т.л. 709 — у “Грыцкевічах”, 683 — у “НОВЫМ ЖЫЦЦІ”, 614 ц/га — у “Нясвіжскіх Астроўках”. На Гарадзейскі цукровы камбінат гаспадаркі раёна адгрузілі 73530 тон.

Азімыя збожжавыя пасеяны на плошчы 3006 га — 17% ад плана. У т.л. 40% — у “17 Верасня”, 36% — у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 28% — у ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, 21% — у “Грыцкевічах”. Глеба пад сяўбу падрыхтавана па раёне на плошчы 3584 гектары.

Травы чацвёртым укосам убіраюць “Агракамбінат СНОЎ”, “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ”, “Агракамбінат Нясвіжскі” і “ЭБ “Свеклавічная”. Па раёне скошана 1856 га. Сенажу ўсяго назапашана 176107,9 тоны — 93% ад задання, сена — 5948,2 т — 103%, сіласу — 17593 т (закладка яго ідзе поўным ходам).

На адну ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 10,02 цэнтнера кармавых адзінак. У т.л. 21,2 ц — у “Лань-Нясвіж”, 14,1 ц — у ААТ “Сейлавічы”, 12,4 ц — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 
– Advertisement –
error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика