Усебеларускі народны сход 1996 года, прынятая на ім Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 1996 — 2000 гады сталі штуршком, арыенцірам для беларусаў: куды ісці, за што брацца. Яны былі жыццёва патрэбныя, бо рэспубліка стаяла на краі бездані.
Як выглядала рэчаіснасць напярэдадні I Усебеларускага народнага сходу, разгледзім на прыкладзе сельскагаспадарчай галіны нашага раёна.
Вядома, што аснову эканомікі ў сельгасвытворчасці ўтварае тэхнічнае аснашчэнне. А забяспечанасць тэхнікай у 1996 годзе складала ў раёне 60%. За пяць гадоў яе гадавое паступленне знізілася ў 25 разоў у параўнанні з так званым “застойным” часам. З развалам СССР сельская гаспадарка рэспублікі страціла тэхнічны патэнцыял даволі прыкметна. Каб узнавіць яго, нашаму раёну патрабавалася больш за 140 мільярдаў рублёў капіталаўкладанняў. Такіх грошай проста не было. Да таго ж, каб дасягнуць нарматыўнага ўзроўню тэхнічнага парка, патрабавалася 17 — 20 гадоў.
З-за недахопу фінансаў знізіліся аб’ёмы ўнясення ў глебу мінеральных і арганічных угнаенняў. Так, калі ў 1991 годзе на гектар ворыва ў сярэднім уносілі 18,4 тоны арганікі, то ў 1996-м яе далі толькі 15,1 тоны. А ў асобных гаспадарках — 11-12 тон. У два разы меней пачалі ўносіць мінеральных угнаенняў, а ў некаторых калгасах зніжэнне дасягнула 75 — 80%.
За пяцігодку 1991 — 1995 гадоў на 4 тысячы галоў зменшыўся статак буйной рагатай жывёлы. Валавая вытворчасць малака за 1995 год склала 90% ад узроўню 1994 года. На адну фуражную карову было надоена толькі 2883 кг малака, што на 293 кг меней паказчыка 1994 года. Валавая вытворчасць мяса склала 95% ад дасягнутага ў папярэдні год. Сярэднясутачная прывага буйной рагатай жывёлы — 357 грамаў (мінус 48 г), прывага свіней — 285 грамаў (засталася на папярэднім узроўні).
Разбежка сярод гаспадарак велізарная. Па прадуктыўнасці кароў: ад 1993 кг да 4961 кг малака. Па сярэднясутачнай прывазе: буйной рагатай жывёлы — ад 205 г да 592 г, свіней — ад 42 г да 427 грамаў. Да таго ж, яны яшчэ гублялі грошы і на рэалізацыі прадукцыі горшай якасцю, чым маглі б і чым патрабавалася.
Нізкая эфектыўнасць вытворчасці адмоўна ўплывала на фінансавы стан сельгасвытворцаў. У выніку ў заняпад прыходзіла сацыяльная сфера.
Неабходнасць працаваць у новых, рынкавых умовах абрынулася на людзей непадрыхтаваных, негатовых да такіх вострых патрабаванняў часу. Вучыліся на хаду. У найбольш увішных атрымлівалася. Работа калектываў АК “Сноў”, АП “НОВАЕ ЖЫЦЦЁ” і КДП “Беларусь” паказвала: у лепшы бок мяняюцца вытворчыя адносіны, кожны працаўнік з’яўляецца саўладальнікам, гаспадаром сродкаў вытворчасці, забяспечваецца больш высокая матывацыя працы, асабістая эканамічная зацікаўленасць. Новыя формы ўласнасці, новыя метады гаспадарання… Усё гэта трэба было спасцігаць, укараняць, дабівацца эфектыўнасці. Дзяржава падставіла сельгасвытворцам плячо. І разам з тым патрабавала жорсткай дысцыпліны. Каб лепей усё ладзілася.
Сёння мы бачым, якія добрыя вынікі прынесла ў раёне і рэспубліцы сапраўдная народная дэмакратыя. Ад пяцігодкі да пяцігодкі ставяцца новыя задачы ў сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі. Пад іх вырашэнне занараджваюцца ўсе намаганні, усе рэсурсы.
Каб не быць галаслоўнай, прыводжу некаторыя лічбы па нашым раёне ў сельскагаспадарчай галіне. Для параўнання.
Асноўныя паказчыкі сельгасвытворчасці ў Нясвіжскім раёне
|
Паказчыкі |
1996 г | 2026 г. |
| Намалот збожжа (тон) Ураджайнасць збожжавых (ц/га) |
83 688 40,6 |
153 192 78,0 |
| 1995 г | 2025 г. | |
| Валавы збор цукровых буракоў (т) |
66 400
|
295 202 |
| Ураджайнасць буракоў (ц/га) | 244
|
653,7
|
| Валавая вытворчасць малака (т) | 39 700
|
196843,4
|
| Надой малака на 1 карову (кг) | 2883
|
9748
|
| Валавая вытворчасць мяса (т) | 11 400
|
40 047,7
|
| Сярэднясутачная прывага 1 гал. буйной рагатай жывёлы (г) | 357
|
901
|
| Сярэднясутачная прывага 1 гал. свіней (г) | 285
|
538
|
| Колькасць буйной рагатай жывёлы (галоў) | 46 665 | 79 265
|
| — у тым ліку кароў | 13 950 | 20 238
|
| Колькасць свіней (галоў) | 41 882 | 61 731 |
Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.
Фота з адкрытых крыніц.



