Меню

«Благаславёна ты, жанчына, ва ўсе часы». Станчик Виктория

Пост опубликован: 22.09.2026

“Благаславёна ты, жанчына, ва ўсе часы”

 

Жанчына і вайна – паняцці несумяшчальныя.

А гэта значыць, што жанчына – гэта маці ўсіх людзей на зямлі.

Нераўнадушная да здзекаў.

Часам, цікаўная і добрая, але рашучая і стойкая.

жЫвая, адказная, надзейная…

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, жыццесвярджальная.

А яшчэ, яна нараджае будучае пакаленне для таго, каб выратаваць свет ад цяжкасцей, ад войнаў, ад фашызму.

І

Вайна – вораг, смерць….

Айчына аддадзена на здзек…

оЙ, страшна…

Насілле, здрада…

А няхай бы вы згінулі, войны!

***

  • Бабуля, добры дзень. Вось іду са школы. Можа што трэба дапамагчы?
  • Унучка, Вялікдзень на носе, не ведаю за што і брацца. Не паспяваю.
  • Давай дапамагу. Вецце збяру. Падграбу леташняю траву.
  • Добра, унучка.

 

Усё зроблена…

  • Бабуля, дапамагла я табе, але і ты мне дапамажы. Трэба напісаць сачыненне пра жыццё жанчыны падчас вайны.
  • Цяжка мне гэта ўспамінаць. Страшна. 1944 год. Прадзядулю твайго,

Шаўковіча Чэслава, забіраюць на фронт. Прабабуля Марыля застаецца адна з трыма дзецьмі: сын Міша, дачка Наташа, гэта я, і паўгадавалы Сярожка. Тата так з вайны і не прыйшоў. Загінуў у Польшчы 8 мая 1945 года. Адабрала вайна ў нас яго. Асіраціла…

Я нарадзілася ў 1939 годзе. Мне было 4 гады як пачалася вайна. Ты прыляж на падушку, унучка, я табе далей раскажу…

Я заплюшчыла вочы і правалілася ў сон….

***

  • Мая праўнучка Віка, добры дзянёк. Добра, што дапамагаеш маёй Наташцы. Ды не хвалюйся і не бойся. Я твая прабабуля Марыля.
  • А адкуль вы мяне ведаеце?
  • Ды з нябёсаў, з нябёсаў ўсё гляджу і не налюбуюся. Хай гэтыя войны

згінуць. Табе трэба нешта напісаць? То паназірай, паглядзі. Ай, штосьці я загаварылася, трэба ж запаліць у печы. Пайду, дроў прынясу. Добра, што ўчора трохі насекла. Ужо і рух не той, і сілы ў руках няма. А рабіць трэба, бо як на ногі падняць дзетак.

Міша, уставай, трэба печ распаліць. Я ўжо падаіла Бабоўку, вывела на пашу. Я пайду па каня, запрагу, трэба ячмень пасеяць. Скажы Наташцы, няхай дасць корм парсючкам. Хутка вярнуся.

  • Мамачка, мамачка, стараста ідзе. Да нас.
  • Падымай Наташку, Сярожку, уцякайце.

Стараста падышоў да хаты, зайшоў у двор.

  • Добрай раніцы. Мусіць пячэш аладкі? Сала, напэўна, ёсць. На Вялікдзень

прыхавала.

  • Ды не.
  • Паказвай. Бо прыстрэлю. Пайду, пагляжу. Ай, ладны кавалачак сала. А казала няма. Нямецкую ўладу не слухаеш!
  • Ды гэта ж дзеткам маім, іх трое, яны ж есці таксама хочуць. Я адна. І пасеяць, і змалоць, і выгадаваць.
  • Не падохнуць твае шчанюкі!

Стараста выйшаў з хаты

  • Мішка, паешце, а я пайду па каня, рыхтуй з Наташкай насенне. Трэба

пасеяць ячмень. Бярыце сявенькі. Наташка, а ты глядзі, каб Сярожка не зваліўся з ложка. За дзве-тры гадзіны справімся. А потым – у агарод. Трэба ж і бульбу пасадзіць, і бурачкі. Прыедзе наш пераможца Чэслаў, а тут і бульбачка, і аладкі… Глядзі, якое пісьмо прыслаў: “Марыля, хутка вясна. Ты выйдзеш у поле адна. Хіба дапаможа сусед Арсень, калі здароўе яшчэ дзержыцца” (яна прыгарнула лісток да сэрца і заплакала той шчырай слязой, якая відаць была толькі мне, праўнучцы).

  • Я пайду, дзеткі, хутка буду. Нарвіце свінням травы, збярыце яйкі – трэба ж іх пафарбаваць. Вялікдзень жа.

Прабабуля Марыля запрагла каня, падчапіла баронкі і паціху пайшла праца.

Вось і вечар. Дзеці, пад’еўшы, заснулі. А Марыля прыхінулася да іконы. Свае худыя, так мала ў жыцці цалаваныя рукі яна трымала мазалямі да мазалёў. Шаптала свае, зусім новыя словы малітвы. Па маршчынах міжволі накаціліся слёзы. Дзе ён, яе Чэслаў? Як жа выгадаваць іх, Мішу, Наташку і Сяргея? Яна аддана малілася за мужа, за дзетак, за родных, і за сябе…

***

  • Унучка, уставай.

Я расплюшчыла вочы. Бабуля гладзіла мяне па галаве.

  • Выспалася трохі?
  • Бабуля, скажы, адкуль столькі цярпення, сілы было ў нашай прабабулі

Марылі? Гэта ж не смешкі: за плугам хадзіць, жывёлу карміць, дзяцей гадаваць, агарод садзіць, нарыхтоўваць дровы. Лічу, што яна – гэта ўвасабленне любові і сілы, стойкасці душы і пяшчоты. І гэта ў той час, калі ідзе вайна. Жудасная, поўная крыві і слёз.

***

Жанчына і вайна – паняцці несумяшчальныя.

А гэта значыць, што жанчына – гэта маці ўсіх людзей на зямлі.

Нераўнадушная да здзекаў.

Часам цікаўная і добрая, але рашучая і стойкая.

жЫвая, адказная, надзейная.

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, жыццесвярджальная.

А яшчэ, яна нараджае будучае пакаленне для таго, каб выратаваць свет ад цяжкасцей, ад войнаў, ад фашызму.

І

Вайна – вораг, смерць….

Айчына аддадзена на здзек…

оЙ, страшна…

Насілле, здрада…

А няхай бы вы згінулі, войны!

 

Станчик Виктория, 16 лет,
учащаяся Карцевичской средней школы,
участник конкурса «Пресс-код».

error: Копирование защищено!
Яндекс.Метрика