ЗАЛОГ ПОСПЕХУ

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Для механізатара  сельскагаспадарчага кааператыва  “17 верасня”  Сяргея Каленіка сёлетняе жніво  было ў нейкім сэнсе юбілейным – пяты сезон ён прымаў  удзел ва ўборцы збожжавых.

Да складанай хлебаробскай справы Сяргей Іванавіч прызвычаіўся, бадай, з самага маленства.  Нарадзіўся і рос у вёсцы, з дзяцінства  асвойваў усе прамудрасці сялянскага  жыцця, унікаў ва ўсе  яго аспекты. І ўрэшце выбраў для сябе  механізатарскую сцяжынку. Не столькі праца  на трактары, колькі яе вынік – узаранае поле, скошаныя пракосы траў, залаты дождж з намалочанага зерня – прыйшліся па душы пачынаючаму механізатару.

За ўвесь сельскагаспадарчы год С.Каленіку даводзіцца  выконваць розную работу – араць глебу, нарыхтоўваць кармы, грузіць арганіку, але да жніва ён заўсёды адносіўся па-асобаму:

– Збожжавая ніва надае мне бадзёры настрой, – гаворыць механізатар. – Няма большага задавальнення, чым назіраць за тым, як плывуць  камбайны  па неабсяжным  моры збожжа. Таму і ўсе цяжкасці, звязаныя  са жнівом, – ранні пачатак рабочага дня, няўстойлівасць надвор”я або якія-небудзь тэхнічныя  пытанні – адыходзяць на задні план. Задача нумар адзін – якасна сабраць вырашчаны ўраджай.

Як і любы камбайнер, Сяргей Каленік марыць аб найлепшым працоўным выніку. У гэтым го-дзе ён склаў 1451,2 тоны збожжа. А працаваў Сяргей  разам з братам  Дзмітрыем.

– Увогуле, кожны  павінен  добрасумленна  выконваць  свае абавязкі, тады і поспех будзе забяспечаны, – дадае механізатар.

А збожжавы поспех гаспадаркі ў гэтым годзе  дасягнуў адзнакі 65,2 цэнтнера з гектара – на 20 жніўня гэта лепшы паказчык па раёне.

– Галоўнае – сумленнае стаўленне да працы, руплівасць і стараннасць усіх, хто мае дачыненне да вырошчвання і ўборкі збожжавых, – сцвярджае галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр  Аляксандравіч Макарэвіч. – Бо ад таго, як была ўзарана глеба, якую  запраўку   арганічнымі і мінеральнымі  ўгнаеннямі  атрымала, як праводзіўся  догляд раслін, у хлебаробскай справе  залежыць усё.

Збожжавы клін у гаспадарцы ў гэтым годзе складаў 1460 гектараў. На ўборцы былі задзейнічаны  сем камбайнаў. На іх стараліся таксама  спрактыкаваныя экіпажы А.Л.Бурновіча, С.І.Мальца, М.У.Акуліка, В.Л.Афанасіка,  І.І.Аглашэвіча, А.М.Дземідовіча.

Зерне новага ўраджаю  адвозілі М.М.Новік, Ю.Л.Налівайка, К.М.Гапановіч, С.К.Грыцкевіч, І.І.Зянько, В.В.Берташ.

Без збояў працавала  збожжасушыльная гаспадарка. Тут стараліся А.А.Раманчук, С.С.Майсеня, Ю.Г.Кальчыцкі, Р.М.Мацэвіла, А.Я.Малец, В.М.Мацэвіла, Л.Л.Новік, В.П.Аляшкевіч, А.А.Сянько, А.Ф.Комар, М.Я. Грушнік, І.С.Шапавал, А.М.Шахнер.

Як і кожны год  запар,  аргані-завана гарачае харчаванне. А таксама тут добра  адпрацавана сістэма заахвочвання,  якую ведае кожны працаўнік.

Паспяхова скончыўшы сёлетняе жніво, хлебаробы СВК “17 верасня” закладваюць аснову  будучага ўраджаю. Актыўна вядуць ворыва глебы механізатары І.М.Зянько і С.М.Янчык,  уносіць мінералку А.Л.Валочнік. На ўсёй запланаванай 100-гектарнай  плошчы  пасеялі азімы рапс.

На фота: 1. Экіпаж збожжаўборачнага камбайна “КЗС – 10К” у саставе С.І. Каленіка і Д.І. Каленіка(справа налева).; 2. Вадзіцель М.М. Новік;  3. Механізатар У.А. Фянько і студэнтка-практыкантка Беларускай  сельскагаспадарчай акадэміі Т.М. Цімашэнка ўносяць гербіцыды.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.