Контакты
Адрас рэдакцыi: 222603, г.Нясвiж, вул.Савецкая, 4.
E-mail: info@nesvish.datacenter.by
reklama@nesvish.datacenter.by (для рекламодателей)
Тэлефоны:
галоўнага рэдактара — 8-(01770) — 5-12-65,
намесніка галоўнага рэдактара, бухгалтэрыi — 8-(01770)- 5-17-67,
сакратарыята — 5-10-68,
аддзела пісьмаў і сацыяльных праблем — 8- (01770)- 5-13-03,
аддзела рэкламы, аддзела па рабоце з органамі дзяржаўнага кіравання, рэдактара інтэрнэт-рэсурсаў — 8-(01770)- 5-12-64 ,
аддзела дызайну — 8-(01770)-5-11-28,
раённага радыё — 8-(01770)- 5-13-03.
Рэгiстрацыйны нумар 970. Iндэкс 64053. Аб’ём 4 друкаван. арк. Друк афсетны.
Газета выходзiць у сераду i суботу. Тыраж на 01.05.2022 4010(суббота), 3715(среда).
Кошт — па дамоўленасці.
Выпісаць «Нясвіжскія навіны» можна ў любым аддзяленні паштовай сувязі, у рэдакцыі, праз наш сайт, а таксама дома (для жыхароў г.Нясвіжа, якія маюць праблемы са здароўем, а таксама састарэлыя), папярэдне патэлефанаваўшы па нумары 5-13-03 !
ГУ «Редакция газеты «Нясвіжскія навіны».
ЦБУ № 526 в г. Несвиж Региональной дирекции по Минской области ОАО «Белагропромбанк», БИК ВАРВВY2Х
Р/с BY66BAPB30152930800100000000.
УНН 600031664.
В январе 2018 г. был выполнен редизайн сайта. Новый сайт отличается визуализацией, адаптирован для мобильных устройств и соответствует всем современным стандартам интернет-журналистики.
[sciba leftsrc=»http://www.nesvizh-news.by/wp-content/uploads/2018/01/site1.jpg» leftlabel=»» rightsrc=»http://www.nesvizh-news.by/wp-content/uploads/2018/01/site2.jpg» rightlabel=»» mode=»horizontal» width=»»]
Гісторыя Нясвіжскай раённай газеты пачынаецца ў верасні 1939 года, пасля аб’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Тады яна выходзіла ў свет пад назвай «Чырвоны сцяг». Першым рэдактарам «раёнкі» быў мінскі журналіст Віктар Фінкевіч. Ён прабыў на гэтай пасадзе нядоўга, быў прызваны ў Чырвоную Армію.
Дарэчы, на працягу гістарычнага шляху газеце шанцавала на кіраўнікоў. Усе яны былі добрымі спецыялістамі і разумелі сваю работу. Пад іх кіраўніцтвам выданне набыло змястоўны характар, своеасаблівыя рысы.
Вялікая Айчынная вайна спыніла выпуск «Чырвонага сцяга». Аднавіўся ён толькі 1 студзеня 1945 года. Работнікі газеты пастаянна збіралі інфармацыю аб жыцці раёна, аб галоўных накірунках работы прадпрыемстваў. Асноўная ўвага надавалася простым людзям, мужнасці, з якой яны пераадольвалі цяжкасці таго часу. Але «Чырвоны сцяг» не толькі адлюстроўваў змены, якія адбываліся навокал, але і мяняўся сам. З 1 лютага 1954 года аб’ём «раёнкі» павялічыўся ўдвая — да 1 друкаванага ліста, вырас тыраж — з 1000 да 2000 экземпляраў. Журналісты імкнуліся праўдзіва і аб’ектыўна адлюстроўваць усе поспехі і недахопы. З’явіліся новыя рубрыкі «Школа перадавога вопыту», «Перадавыя людзі раёна», «Правяраем выкананне ўзятых абавязацельстваў», аддзел сатыры і гумару «На вастрыі пяра».
1 мая 1962 года выйшаў першы нумар «Чырвонага сцяга» — газеты Мінскага абкама КПБ і абласнога Савета дэпутатаў рабочых пры Нясвіжскім тэрытарыяльным вытворчым калгасна-саўгасным упраўленні. Нясвіжская райгазета аб’ядналася з Клецкай і Капыльскай. На старонках новага выдання знайшлі адлюстраванне справы работнікаў трох раёнаў. У 1968 і 1989 гадах за арганізацыю массавай работы калектыў атрымаў прэмію імя М.І. Ульянавай. А у 1969-м газету ўзнагародзілі Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У другой палове стагоддзя на старонках раёнкі з’явілася больш аналітычных матэрыялаў пад рубрыкамі «Роздум над фактам», «Расследаванне НС» і г.д.
У 1989 годзе рэдакцыя перайшла на тыпатайперны набор. Так быў пакладзены пачатак камп’ютарнаму набору і вёрстцы. Праз восем гадоў выйшаў першы нумар газеты, набраны і звярстаны на камп’ютарным настольна-выдавецкім комплексе рэдакцыі. З’яўляюцца новыя задумкі, праекты. У матэрыялах вялікая ўвага стала надавацца адраджэнню культурнай спадчыны беларускага народа. Рэгулярна друкуюцца тэматычныя старонкі.
4 верасня 2002 года газета прыйшла да чытачоў у двухкаляровым паліграфічным выкананні з новай назвай — «Нясвіжскія навіны». Убачылі свет рубрыкі «Субботнее интервью», «АПК: на шляху рэфармавання» і іншыя. Павялічыўся аб’ём газеты. Зараз у сераду раёнка выходзіць на чатырох, у пятніцу — на 16 і больш палосах.
«Нясвіжскія навіны» падтрымліваюць сувязь з чытачамі, адказваюць на іх пытанні, дапамагаюць вырашаць праблемы, праводзяць разнастайныя конкурсы і акцыі. Калектыў рэдакцыі рэгулярна прымае ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, неаднойчы выходзіў прызёрам, аб чым сведчаць дыпломы і граматы. Так, у 2010г. «НН» сталі пераможцам рэспубліканскага конкурса «Залатая літара» ў намінацыі «За лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».
Газета неаднаразова адзначалася дыпломамі, граматамі, падзякамі і ў разнастайных творчых конкурсах. За апошнія 5 гадоў капілка рэдакцыі попоўнілася 20 узнагародамі. Ў 2011 годзе «НН» атрымалі 3-е месца ў абласным конкурсе сродкаў масавай інфармацыі. В 2012-м занялі ў ім 2-е месца.
Аляксандр Яўгенавіч, калі ласка, дашліце нам спасылкі, дзе мы змяшалі ўсё ў адно і, як вы кажаце, «прилепили» да чагосьці! Яшчэ раз паўтараем, што на сайце ёсць банэр «Выбары-2019», але ён стаіць асабна і нікуды не чапляецца больш!
Карыстаючыся момантам, мы нагадваем, што калі вы дзеліцеся нашымі навінамі, то павінны гэта рабіць у рамках заканадаўства і нашых правілаў, якія размешчаныя на сайце выдання.
P.S. Калі ласка, будзьце ўважлівымі і карэктнымі ў сваіх каменатрыях, каб яны не гучалі, як галаслоўныя абвінавачанні.
Написал в комментариях, и повторюсь. Потому что теперь не могу делиться новостями из вашего издания.
Дело в том, что политика у иностранцев вызывает, зачастую, отторжение. И когда я им послал новость о концертах в Несвижском замке, и еще пару новостей, к которым вы прилепили рекламу «Выборы 2019», гостям сразу стало неинтересно, а когда это поступало с КАЖДОЙ новостью, то это стало и неприятно: что немцу выборы наши, тем более, выборы депутатов??
Сейчас делиться вашими новостями не могу, и не хочу.
Нужно, все-таки, подходить к делу разумно. Политика не должна быть шумихой.
Йордан Кириллов, в скором времени вам будет выслан экземпляр нашей газеты. Всего наилучшего!
С НОВыМ ГОДОМ 2017г. Здравствуйте дорогие друзья.Я собираю газеты и в моей коллекции уже 9000 экземпляров. Прошу вас помочь, мои белорусские друзья, прислав по почте один бумажный экземпляр газета»Несвижкие новини»…Мой адрес:;ЙОРДАН КИРИЛЛОВ, ул.ЦАРь ОСВОБОДИТЕЛь 14 г.ИХТИМАН индекс-2050 БОЛГАРИЯ Спасибо!!. Это потверждение-
http://www.chr.aif.ru/voronezh/people/so_vsego_mira_zachem_kollekcioner_iz_bolgarii_sobiraet_gazety_voronezha