Меню
Курс $  3.27 | €  3.51 | ₽100  3.58 |
Погода 14 °C

О редакции

Наш коллектив

 

Режим работы ГУ «Редакция газеты «Нясвіжскія Навіны»
Понедельник — с 08:00 по 17:00, обед с 13:00 по 14:00;
Вторник — с 08:00 по 17:00, обед с 13:00 по 14:00;
Среда — с 08:00 по 17:00, обед с 13:00 по 14:00;
Четверг- с 08:00 по 17:00, обед с 13:00 по 14:00;
Пятница — с 08:00 по 17:00, обед с 13:00 по 14:00;



Субботавыходной;
Воскресеньевыходной.

Гісторыя Нясвіжскай  раённай газеты пачынаецца ў верасні 1939 года, пасля аб’яднання  Усходняй і Заходняй Беларусі. Тады яна выходзіла ў свет  пад назвай «Чырвоны сцяг». Першым рэдактарам «раёнкі» быў мінскі журналіст Віктар Фінкевіч. Ён прабыў на гэтай пасадзе нядоўга, быў прызваны ў Чырвоную Армію.

Дарэчы, на працягу гістарычнага шляху газеце  шанцавала на кіраўнікоў. Усе яны былі добрымі спецыялістамі і разумелі сваю работу. Пад іх кіраўніцтвам выданне набыло змястоўны характар, своеасаблівыя рысы.

Вялікая Айчынная вайна спыніла выпуск «Чырвонага сцяга». Аднавіўся ён толькі 1 студзеня 1945 года. Работнікі газеты пастаянна збіралі інфармацыю аб жыцці раёна, аб галоўных накірунках работы прадпрыемстваў. Асноўная ўвага надавалася простым людзям, мужнасці, з якой яны пераадольвалі цяжкасці таго часу. Але «Чырвоны сцяг» не толькі адлюстроўваў змены, якія адбываліся навокал, але і мяняўся сам. З 1 лютага 1954 года аб’ём «раёнкі» павялічыўся ўдвая — да 1 друкаванага ліста, вырас тыраж — з 1000 да 2000 экземпляраў. Журналісты імкнуліся  праўдзіва  і аб’ектыўна адлюстроўваць усе поспехі і недахопы. З’явіліся новыя рубрыкі «Школа перадавога вопыту», «Перадавыя людзі раёна», «Правяраем выкананне ўзятых абавязацельстваў», аддзел сатыры і гумару «На вастрыі пяра».

1 мая 1962 года  выйшаў першы нумар «Чырвонага сцяга» — газеты Мінскага абкама КПБ і абласнога Савета дэпутатаў рабочых пры Нясвіжскім тэрытарыяльным  вытворчым  калгасна-саўгасным упраўленні. Нясвіжская райгазета аб’ядналася з Клецкай і Капыльскай. На старонках новага выдання знайшлі адлюстраванне справы работнікаў трох раёнаў. У 1968 і 1989 гадах за арганізацыю массавай работы калектыў атрымаў прэмію імя М.І. Ульянавай. А у 1969-м газету ўзнагародзілі Ганаровай граматай  Вярхоўнага Савета БССР. У другой палове стагоддзя на старонках раёнкі  з’явілася больш аналітычных матэрыялаў пад рубрыкамі «Роздум над фактам», «Расследаванне НС» і г.д.

У 1989 годзе рэдакцыя перайшла  на тыпатайперны набор. Так быў пакладзены пачатак  камп’ютарнаму набору і вёрстцы. Праз восем гадоў выйшаў першы нумар газеты, набраны і звярстаны на камп’ютарным  настольна-выдавецкім комплексе рэдакцыі. З’яўляюцца новыя задумкі, праекты. У матэрыялах вялікая ўвага стала надавацца адраджэнню культурнай спадчыны беларускага народа. Рэгулярна друкуюцца тэматычныя старонкі.

4  верасня 2002 года газета прыйшла да чытачоў у двухкаляровым паліграфічным выкананні з новай назвай — «Нясвіжскія навіны». Убачылі свет рубрыкі «Субботнее интервью», «АПК: на шляху рэфармавання» і іншыя. Павялічыўся аб’ём газеты. Зараз у сераду раёнка выходзіць на чатырох, у пятніцу — на 16 і больш палосах.

«Нясвіжскія навіны» падтрымліваюць сувязь з чытачамі, адказваюць на іх пытанні, дапамагаюць вырашаць праблемы, праводзяць  разнастайныя конкурсы і акцыі. Калектыў рэдакцыі рэгулярна прымае ўдзел у творчых конкурсах абласнога і рэспубліканскага ўзроўню, неаднойчы выходзіў прызёрам, аб чым сведчаць дыпломы і граматы. Так, у 2010г. «НН» сталі пераможцам рэспубліканскага конкурса «Залатая літара» ў намінацыі «За лепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

Газета неаднаразова адзначалася дыпломамі, граматамі, падзякамі і ў разнастайных творчых конкурсах. За апошнія 5 гадоў капілка рэдакцыі попоўнілася 20 узнагародамі. Ў 2011 годзе «НН» атрымалі 3-е месца ў абласным конкурсе сродкаў масавай інфармацыі. В 2012-м занялі ў ім 2-е месца.

В январе 2018 г. был выполнен редизайн сайта. Новый сайт отличается визуализацией, адаптирован для мобильных устройств и соответствует всем современным стандартам интернет-журналистики.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!