Ёсць чым ганарыцца

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шмат цёплых слоў у свой адрас пачулі музыканты і харэографы, клубныя і музейныя работнікі, метадысты і рэжысёры, бібліятэкары падчас падвядзення вынікаў работы ўстаноў культуры за 2009 год, якое прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале РЦКіА. На ім прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Анатолій Мікалаевіч Драгавец, начальнік фінансавага аддзела райвыканкама Марыя Мікалаеўна Кухарчык.

 

У структуры ўстаноў культуры Нясвіжчыны адбываюцца якасныя змены: адкрываюцца цэнтры культуры і вольнага часу (на сёння гэта РЦКіА, у сельскай мясцовасці падобныя працуюць на базе Сноўскага і Навасёлкаўскага сельскіх дамоў культуры), два сельскія клубы аграгарадкоў Заазер»е і Друцкаўшчызна рэарганізаваны ў сельскія дамы культуры, адкрыта філарманічная пляцоўка на базе Навасёлкаўскага ЦКіА. На 2010 год запланавана адкрыццё Дома фальклору і народнай творчасц і на базе Міцькавіцкага СДК, клуба сацыяльна-культурных паслуг — Вайнілавіцкага СК, цэнтраў культуры і вольнага часу — Новагарадзейскага СК і Аношкаўскага СДК, бібліятэкі-музея — Высакаліпскай сельскай бібліятэкі.

Адной з актуальных праблем застаецца паступовае ўмацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў культуры. У Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2009 год быў уключаны адзін аб»ект — Новагарадзейскі сельскі клуб. Аб»ём фінансавання склаў больш за 800 мільёнаў рублёў. Усяго на бягучыя рамонты клубных устаноў, бібліятэк, школ мастацтваў зрасходавана 1 мільярд 151 мільён рублёў, на капітальны рамонт — 13,8 млн. руб.

Гледзячы на вынікі працы работнікаў культуры за мінулы год, людзей таленавітых і творчых, рупл івасць і самаадданасць сваёй справе якіх часам уражвае, можна з упэўненасцю сказаць: раёну ёсць чым ганарыцца. Дзякуючы менавіта іх намаганням, званне «народны» атрымаў яшчэ адзін калектыў — ансамбль лыжкароў «Нясвіжскія забаўнікі». І сёння ганаровыя званні «народны» і «узорны» маюць 16 калектываў, а народны тэатр імя Уршулі Радзівіл — званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь».

Як адзначыла ў сваім выступленні начальнік аддзела культуры райвыканкама Леаніда Мікалаеў на Віхрова, шмат праведзена мерапрыемстваў, прысвечаных году «Роднай зямлі» і 65-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопні- каў. Усе яны былі розных накірункаў, але іх аб»яд ноўвае адно — любоў да сваёй Бацькаўшчыны, павага да яе гісторыі і гонар за людзей — сціплых і працавітых.

Мноства мерапрыемстваў, звязаных з гісторыяй сяла, абрадамі беларусаў правялі дамы культуры і клубы. Асобна была звернута ўвага ў гэтым накірунку Слаўкаўскага і Андрушоўскага СК, Міцькавіцкага СДК і іншых. Акцыі па добраўпарадкаванні вёсак і навядзенні парадку на могілках «Прыгажэй, мая вёска!» былі арганізаваны ва ўсіх установах. Не забылі супрацоўнікі культуры пра мнагадзетныя і маладыя сем»і, падрыхтавал і конкурсы-агляды, дзе кожная сям»я змагла расказаць пра сябе, свае захапленн і, мары. Для моладзі і падлеткаў былі арганізаваны гутаркі, кіналекторыі, вечары пытанняў і адказаў, вечары-партрэты, тэматычныя дыскатэкі. А для павышэння ўзроўню інфармавання ў дзяржаўнай палітыцы вясковай моладзі і магчымасці ўдзельнічаць у яе рэалізацыі, з»явіўся новы творчы праект «Маладзёжны перасоўны шматпрофільны цэнтр», створаны сумесна з аддзелам па рабоце з моладдзю райвыканкама і РК ГА «БРСМ». У мінулым годзе такія мерапрыемствы прайшлі ў Грыцкевіцкім і Юшавіцкім СДК. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца калектывы РЦКіА, Сноўскага СЦКіА, Аношкаўскага СДК. А народныя калектывы «Млечны шлях», «Зараніца», «Вяночак» і іншыя вызначаюцца высокім выканаўчым узроўнем і вядомы не толькі ў раёне, але і за яго межамі. На належным узроўні вядзецца прафарыентацыя ў школах мастацтваў. Штогод хлопцы і дзяўчаты Нясвіжчыны становяцца студэнтамі Беларускага універсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага каледжа мастацтва. Падведзены вынікі работы і ў сістэме бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва. Звыш 25 тысяч чытачоў штогод наведваюць бібліятэкі раёна, агульная выдача літаратуры складае каля 400 тысяч экземпляраў. За мінулы год кніжны фонд папоў ніўся на 14,9 тысячы новых кніг, брашур, перыёдыкай, на што было затрачана 167,2 мільёна рублёў. З мэтай больш поўнага ахопу бібліятэчным абслугоўваннем маланаселеных і аддаленых вёсак за сродкі раённага бюджэту закуплены бібліобус. Аўтаматызавана сёння ў раёне 15 бібліятэк, 10 з якіх маюць выхад у інтэрнэт і электронную пошту. За 2009 год колькасць персанальных камп»ютараў у бібліятэках вырасла да 37.

Актывізаваўся пошук пазабюджэтных сродкаў. За мінулы год пашырыўся з 22 да 24 пералік платных паслуг. А ў цэнтральнай бібліятэцы ўведзены паслугі — арганізацыя і правядзенне экскурсій і платны аздараўленчы клуб «Афрадыта». Такім чынам, за 2009 г. паслуг аказана больш за 7 млн. руб.

У параўнанні з мінулым годам узрасла на 18 тысяч колькасць наведвальнікаў гісторыкакраязнаў чага музея і склала больш 30 тысяч, а экскурсій праведзена 484. Платных паслуг аказана на 6,7 млн. руб. На папаў ненне музейнай калекцыі затрац ілі больш 2 мільёнаў.

Значная ўвага надаецца прапагандзе народных рамёстваў і сучасных відаў мастацтва супрацоўнікамі салона-галерэі «Скарбніца», дзе штогод праводзіцца каля 15 выставаў твораў не толькі мясцовых аўтараў, але і з Мінска, Слуцка, Баранавіч. За мінулы год рэалізавана вырабаў на 18,3 млн. руб.

На ўрачыстым мерапрыемстве А.М.Драгавец урычыў вядучаму спецыялісту РЦКіА па народных рамёствах і абрадах Л.І.Матусевіч Ганаровую грамату раённага выканаўчага камітэта, бібліятэкару 1 катэгорыі гарадской бібліятэкі І.В.Чарняўскай і бухгалтару 1 катэгорыі А.Б.Малойла аб»явіў падзякі старшыні райвыканкама. Шэрагу лепшых супрацоўнікаў аб»яўлены падзякі начальніка аддзела культуры Нясвіжскага райвыканкама. Пасля афіцыйнай часткі цудоў ныя хвіліны добрага настрою запрошаным у залу работнікам культуры падарылі калегі з Валожынскага раёна.

На фота: бібліятэкар Ірына Валянцінаўна Чарняўская.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.