Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

“Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята”: ў раённым цэнтры культуры адкрылася 13-я велікодная выстава

Нясвіжскія навіны 3 года назад 0 0

13-я велікодная выстава “Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята” адкрылася ў раённым цэнтры культуры. Звяртаючыся

да неведвальнікаў выставы ў дзень яе адкрыцця, 28 красавіка, клірык храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца г. Нясвіжа іерэй Павел Фокін адзначыў, што вельмі цікавая экспазіцыя прадстаўлена ў гэтым годзе. Святар выказаў шчырую падзяку аўтарам. Пажадаў



ім заўсёды мець магчымасць праз свае работы дзяліцца тым добрым, што ў іх ёсць,

і з радасцю ў сэрцы сустрэць свята Вялікадня.

Наведвальнікі выставы — вучні СШ № 4 г. Нясвіжа

У гэтым годзе на выставу “Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята” свае вырабы прапанавалі не толькі сталыя майстры, але і выхаванцы мастачкі, члена клуба майстроў народнай творчасці “Дыяменты Нясвіжскага краю” Марыны Канавалавай. Педагог распавяла пра тое, як няпроста было дзецям маляваць велікодныя нацюрморты, што ўрок па гэтай тэме ў іх вялі студэнты-дызайнеры Нясвіжскага дзяржаўнага каледжа імя Якуба Коласа, але з божай дапамогай  у юных мастакоў з’яві-ліся неабходны настрой і натхненне, і іх творчыя работы атрымаліся сапраўды велікоднымі, светлымі і радаснымі.

Пастаянная ўдзельніца раённых выстаў, член клуба майстроў народнай творчасці “Дыяменты Нясвіжскага краю” Юлія  Харытонава таксама звярнулася да наведвальнікаў мерапрыемства:

— Не адзін год я займаюся творчасцю, але час перад велікоднай выставай — асаблівы і, як мне здаецца, кожная работа нясе ў сабе своеасаблівае святло, якое я ў яе ўклала, і, калі бяру ў рукі свой выраб, — адчуваю аддачу гэтага святла. Таму вельмі хачу пажадаць усім нам, каб чысціня душы, святло, якое адчуваем перад гэтым вялікім святам, захоў-валіся ў нас на працягу ўсяго года, і гэтыя пачуцці мы неслі ў свае сем’і, нашым дзецям. Каб іншыя людзі захапляліся творчасцю і далучаліся да клуба майстроў народнай творчасці “Дыяменты Нясвіжскага краю”.

Майстрыха Таццяна Бутрымовіч

Рознабаковасць талентаў майстроў Нясвіжчыны можна было ўбачыць на выставе. Сярод шматлікіх аўтараў — наведвальнікі аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў Нясвіжскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Таццяна Бутрымовіч, якая амаль 10 гадоў з’яўляецца членам клуба майстроў народнай творчасці “Дыяменты Нясвіжскага краю”. Вышывае іконы, вяжа кручком і на прутках, стварае ўпрыгожванні, працуе ў розных тэхніках, у тым ліку — з фааміранам, увесь час асвойвае нешта новае. Прымае ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах клуба, асабліва, прымеркаваных да Вялікадня, бо лічыць яго галоўным святам каляндарнага года:

— Калі ўваскрасае Хрыстос, прачынаецца і расцвітае прырода, хочацца зрабіць нешта новае, прыгожае, каб падрыхтавацца да свята, упрыгожыць дом. І таму на сённяшняй выставе — вышытыя мной іконы, велікодныя вырабы, вясновыя кветкі з фаамірану, — сказала майстрыха.

13-я велікодная выстава “Яечак сёлета багата — мы шчыра сустракаем свята” бу-дзе адкрыта да 16 мая ў раённым цэнтры культуры.

Вольга МАРЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!