Аляксандр Лукашэнка

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

«Літва зацікаўлена ў паляпшэнні і інтэнсіфікацыі адносін з Беларуссю. Мы суседзі, але не толькі. Літва з,яўляецца членам ЕС і ў наступным годзе будзе старшынстваваць у АБСЕ, – сказала Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам. – У гэтых рамках мы хочам дапамагчы Беларусі, быць побач падчас выбараў. Мы хочам дапамагчы быць больш адкрытай і прызнанай у Еўропе».

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Літвы добрыя перспектывы супрацоўніцтва, асабліва ў сферы энергетыкі. «Мы знаходзімся ў неспрыяльных умовах, і нам трэба думаць аб тым, як забяспечыць сваю незалежнасць», – сказаў ён.

Прэзідэнт Беларусі прапануе Літве прыняць удзел у будаўніцтве беларускай АЭС. Аб гэтым ён заявіў на брыфінгу па выніках перагавораў з Прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ.

«Калі мы будзем будаваць атамную станцыю – то, калі ласка, давайце разам. Таму што, калі мы яе пабудуем адны, то непазбежна, што вы будзеце купляць электраэнергію з нашай станцыі. Калі мы пабудуем яе разам, то вы будзеце са сваёй станцыі купляць электраэнергію, – сказаў Аляксандр Лукашэнка. – Давайце вызначым цану гэтай электрастанцыі і давайце яе разам будаваць, калі на тое будзе воля літоўскай дзяржавы. Мы будзем вельмі ў гэтым зацікаўлены».


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.