Прыгажосць

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Людміла Хрыстафораўна Куніца – уладальніца 1 месца ў раённым конкурсе “Лепшы падворак”, які праводзіў раённы тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пры падтрымцы райвыканкама і раённага ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне.

Яна расказала, што ідэя навесці асаблівую прыгажосць каля хаты прыйшла гадоў пяць таму, і за гэты час двор стаў сапраўдным упрыгожаннем вёскі Друцкаўшчызна.

Дызайнерскія ідэі Людміла Хрыстафораўна чэрпае з розных крыніц. Штосьці – ад іншых гаспадароў, штосьці – з часопісаў і газет, а штосьці – і з уласнага натхнення.

Бархаткі, вяргіні, алісіум, турэцкія гваздзікі, анюціны вочкі, гладыёлусы, цюльпаны, нарцысы – гэта далёка не поўны пералік кветак, якімі гаспадыня з густам упрыгожвае свой двор. Дарэчы, па прафесіі Людміла Хрыстафораўна – будаўнік, і менавіта яе ўласнымі рукамі зроблена абсалютная большасць малых архітэктурных формаў на падворку – альтанка, арэлі, калодзеж, млын, домік для дзіцячых гульняў, дзе так любяць бавіць час унукі.

Калі ж дадаць сюды яшчэ немалы агарод, то становіцца зразумелым, што работы для залатых рук гаспадыні тут хапае з ранняй вясны да позняй восені. А на пытанне, адкуль бяруцца сілы на ўсе гаспадарчыя клопаты, гэта працавітая жанчына адказвае: “Ад прыгажосці. Выйдзеш на двор, глянеш навокал – і хочацца жыць і зрабіць яшчэ што-небудзь новае і цікавае, каб радавацца самой і радаваць людзей, якія бачаць мой двор”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.