Лепш менш, ды лепш!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Кожная краіна паспяхова развіваецца, калі ў яе эканоміку ўкладваюцца інвестыцыі. Менавіта для актывізацыі інвестыцыйнай дзейнасці ў нашай краіне два гады назад быў прыняты Дэкрэт Прэзідэнта № 10 «Пра стварэнне дадатковых умоў для інвестыцыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь», які заклікаў мясцовую ўладу дапамагаць інвестарам у рэалізацыі перспектыўных і патрэбных Беларусі праектаў.

Мінская вобласць — бясспрэчны лідар у рэспубліцы па колькасці заключаных інвестыцыйных дагавораў. Тут іх 363 з 700, дзейнічаючых у рэспубліцы.

Дзякуючы Дэкрэту № 10 у Мінскай вобласці рэалізуюцца праекты па будаўніцтве першага ў рэспубліцы завода па вытворчасці тэхнічных вадкасцяў, фабрыкі па вырабе ўпакоўкі, хлебабулачнага цэха ў Мачулішчах, шэрагу лагістычных цэнтраў у Мінскім і Валожынскім раёнах і інш. У рэалі-зацыю інвестпраектаў у рамках Дэкрэта ўжо ўкладзена больш 500 млрд. рублёў.

Аднак, як вядома, колькасць далёка не заўсёды з»яўляецца сінонімам якасці. Так, вынікі праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю Мінскай вобласці сумесна з пракуратурай, паказалі што рэальных і стратэгічных інвестараў насамрэч не так шмат.

Уся справа ў тым, што зямля ў рамках інвестыцыйных дагавораў выдзяляецца бясплатна і без правядзення аўкцыёну. I гэта цалкам апраўдана — Беларусь вельмі зацікаўлена ў хуткім развіцці новых экспартнаарыентаваных, імпартазамяшчальных вытворчасцяў, лагістычных цэнтраў і іншых стратэгічных праектаў.

Аднак сёння ў Мінскай вобласці рэалізацыя большасці інвестыцыйных дагавораў тычыцца стварэння дробных аб»ектаў у сферы гандлю і паслуг. Пры гэтым 65% інвестыцыйных дамоў рэалізуецца ў Мінскім раёне і большасць з іх прадугледжваюць будаўніцтва гандлёвых павільёнаў, аўтастаянак, станцый тэхабслугоўвання, АЗС, рэстаранаў і аграсядзіб. Будаўніцтва гэтых аб»ектаў на агульных падставах (праз набыццё права на зямлю на аўкцыёне) дазволіла б, як і ў ранейшыя гады, значна папоўніць бюджэт адпаведнымі паступленнямі (кадастравы кошт зямлі, гарантаванай пад праекты ў Мінскім раёне, складае 230 млн. долараў ЗША). Тым больш, што даходы бюджэту Мінскай вобласці ад рэалізацыі праў на зямельныя ўчасткі скараціліся больш чым у 5 разоў (з 36,7 млрд. рублёў у 2008 годзе да 6,7 млрд. рублёў у 2010 годзе і толькі 4,1 млрд. рублёў па выніках 8 месяцаў 2011 года).

Акрамя таго, як высветлілася, у многіх інвестараў няма грошай, і яны могуць забяспечыць рэалізацыю праектаў толькі за кошт прыцягнення пазык, а на іх пошук траціцца шмат часу. Прычым у некаторых з іх не было сродкаў і на дату пад-пісання дагавораў. Аднак, у мэтах атрымання ў прысталічным раёне бясплатнай зямлі, яны падавалі «ўпрыгожаныя» звесткі аб сваім фінансавым становішчы.

Так, фірмай Б у якасці пацвярджэння фінансавай заможнасці была прадстаўлена справаздача, паводле якой даходы фірмы склалі 5 млрд., рублёў, а прыбытак — 600 млн. рублёў. Разам з тым, па інфармацыі падатковай інспекцыі, дзейнасць гэтага «інвестара» стратная, а даходы за два апошнія гады не перавысілі 200 млн. рублёў. У той жа час фірма атрымала права на будаўніцтва катэджаў у Мінскім раёне на зямельным участку коштам 1,5 млн. долараў ЗША.

Між іншым, у выпадку рэалізацыі зямлі на аўкцыёне, гэта сума паступіла б у бюджэт! Хто быў зацікаўлены ў гэтай падробцы дакументаў, зараз высвятляюць праваахоўныя органы.

На 15 верасня 2011 г. з 41 інвестыцыйнага праекта, запланаванага да завяршэння ў 2011 годзе, скончана толькі 2 (5%), а па 33 дагаворах (81%) работы вядуцца недастатковымі тэмпамі, што ставіць пад пагрозу іх выкананне ва ўсталяваны тэрмін.

Асобна неабходна адзначыць, што прадстаўленыя Дэкрэтам ільготы досыць актыўна выкарыстоўваюцца для будаўніцтва элітнага жылля. Пры гэтым у шэрагу выпадкаў, у дадзенай сітуацыі, функцыі інвестараў фактычна выконваюць грамадзяне — будучыя ўласнікі катэджаў.

Да прыкладу, адзін з такіх праектаў па будаўніцтве элітнага катэджнага мястэчка рэалізуецца зблізку вадасховішча ў Смалявіцкім раёне. Інвестар ужо сёння прадае недабудаваныя катэджы шляхам падпісання з пакупнікамі папярэдніх дамоў куплі-продажу. Для рэалізацыі гэтага «інвестыцыйнага праекта» было прыцягнута звыш 4,8 млрд. руб. ад фізічных асоб — уласнікаў будучых катэ-джаў, ці каля 13 % ад першапачатковага аб»ёму  інвестыцый, абумоўленых інвестарам на момант падпісання  інвестыцыйнага дагавора. Папярэдні кошт 1 кв.м — 1450 долараў ЗША.

Не спрыяў эфектыўнай рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта і недастатковы ўзровень арганізацыі працы з інвестарамі. Адсутнасць адзінай базы данных аб зямельных участках, прызначаных для выдзялення інвестарам, прыводзіць да таго, што яны гадамі «абіваюць парогі» аблвыканкама ў пошуках падыходзячага надзелу зямлі. Як вынік, на 10 кастрычніка   бягучага   года   рашэнні аб  вы-дзяленні зямельнага ўчастка  прыняты Мінаблвыканкамам  толькі па 28 дагаворам.

Трэба сказаць, што зацягванне працэсу рэалізацыі інвестыцыйных дагавораў негатыўна адбіваецца на эканоміцы краіны, якая не атрымлівае доўгачаканых дадатковага кошту і новых працоўных месцаў.

Выяўлена 3 выпадкі гарантавання аднаго і таго ж зямельнага ўчастка розным суб»ектам прадпрымальніцкай дзейнасці для рэалізацыі іх інвестыцыйных праектаў, што прывяло да немагчымасці ці істотнаму зацягванню тэрмінаў іх рэалізацыі.

Таксама дапушчаліся парушэнні парадку і тэрмінаў разгляду заяў інвестараў, няякасная пра-працоўка пытання аб магчымасці выдзялення інвестару зямельнага ўчастка. Некаторыя заявы разглядаліся з перавышэннем усталяваных тэрмінаў (30 дзён) да 300 дзён.

Вынікі праверкі былі разгледжаны на сумесным пасяджэнні калегій Камітэта дзяржаўнага кантролю Мінскай вобласці і пракуратуры Мінскай вобласці, куды былі запрошаны і інвестары, якія, што называецца, з першых вуснаў распавялі пра свае пакуты, пра цяганіну пры вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць падчас рэалізацыі інвестыцыйных праектаў.

Як было адзначана на пасяджэнні, поспех любога інвестыцыйнага праекта ў значнай ступені залежыць ад узгодненых дзеянняў і адказнага падыходу органаў улады пры прыняцці рашэнняў. Разам з тым, такая ж адказнасць ляжыць і на саміх інвестарах, якія павінны разумець, што прадстаўленыя падатковыя і мытныя льготы, бясплатна выдзелены зямельны ўчастак — гэта выключная мера падтрымкі, якая дазваляе сур»ёзна зменшыць выдаткі на пачатковай стадыі рэалізацыі праекта. Пры гэтым, краіна мае права разлічваць на сур»ёзнасць і эфектыўнасць дзеянняў інвестара па рэалізацыі дамоўленасцяў ва ўсталяваныя тэрміны.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.