АРТ-сесія – адказна, творча, прыемна

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Чацвёрты год у Мінскай вобласці праходзіць самае важнае для юных мастакоў мерапрыемства – АРТ-сесія. Важнае і адказнае, таму што журы найвышэйшай кампетэнцыі ацэньвае,  лічыце, усю работу школ мастацтваў за год. Ацэньваюцца работы  вучняў па самых важных дысцыплінах. Сёлета быў такі склад журы: Георгій Валянцінавіч Лойка, дацэнт установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны  педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”, – старшыня;  Уладзімір Мікалаевіч Вішнеўскі, дацэнт кафедры графікі ўстановы адукацыі “Беларуская акадэмія мастацтваў”; Леанід Міхайлавіч Гоманаў, член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт міжнароднай акадэміі культуры і   мастацтваў (Масква), мастак ААТ “Бел-прынт”.

У гэтым годзе  АРТ-сесія праходзіла ў Салігорску. Мастацкае аддзяленне  нашай школы мастацтваў адправіла свае  лепшыя работы і туды ж 23 лістапада накіравалася па заслужаныя ўзнагароды. Журы, прагледзеўшы 298 работ навучэнцаў з 24 навучальных устаноў Мінскай вобласці, вырашыла адзначыць дыпломамі 56 пераможцаў  у  розных намінацыях па такіх дысцыплінах, як  малюнак, жывапіс, кампазіцыя, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва  ў розных узроставых групах.

Дыпломамі другой ступені па кампазіцыі былі ўзнагароджаны Юлія Каласкова, навучэнка 3 класа мастацкага аддзялення, і Антон Мамчыц, навучэнец падрыхтоўчага класа Нясвіжскай школы мастацтваў, дыпломамі трэцяй ступені па дысцыпліне “жывапіс” былі ўзнагароджаны Валерыя Амяльчук, навучэнка 3 класа,  і Юлія Сцяпанава, навучэнка 2 класа. Заахвочвальным дыпломам была ўзнагароджана Кацярына Бейня, навучэнка 2 класа. Хочацца пажадаць нашым навучэнцам, а таксама іх настаўнікам плённай творчасці, поспехаў і прызнання.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.