У добры шлях

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

1 верасня разам  з дружнай  вучнёўска-настаўніцкай сям”ёй раёна адзначыла  Дзень ведаў і СШ № 3 горада Нясвіжа. Раздзяліць свята з навучэнцамі і педагогамі прыбылі пачэсныя госці – старшыня  Нясвіжскага райвыканкама Іван Крупко, начальнік раённага аддзела  адукацыі Алена Клішэвіч, начальнік  вучэбна-метадычнага аддзела пачатковай адукацыі  Мінскага абласнога  інстытута развіцця адукацыі  Людміла Крагель, старшы дзяржаўны  аўтамабільны інспектар  аддзялення  ДАІ Нясвіжскага РАУС  Аляксандр Урбан.

Першай была гэта ўрачыстая лінейка  для маладых спецыялістаў школы:   настаўніцы біялогіі Марыны Мацкевіч, выхавацеля групы  падоўжанага дня Вікторыі Прушак і настаўніцы замежнай мовы Яўгеніі Санцэвіч.

Урачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў, па традыцыі пачалася з Дзяржаўнага  гімна Рэспублікі Беларусь, а пачэснае права  падняць дзяржаўны флаг Рэспублікі Беларусь  атрымалі адны з лепшых вучняў школы – вучань 9 “а” класа Андрэй Аскірка і Кацярына Паляк з 11 “А” .

Пасля прывітальнага слова  дырэктара Анатоля Мяленькі, дзяцей, настаўнікаў і іх бацькоў  павіншаваў кіраўнік раёна Іван Крупко. Ён адзначыў, што маладое  пакаленне – гэта будучыня нашай краіны, і што Нясвіжчына  ганарыцца многімі сваімі  выдатнымі вучнямі, у лік якіх,  безумоўна, увайшлі і яшчэ ўвойдуць і прадстаўнікі трэцяй  нясвіжскай школы.

Іван Іванавіч таксама ўручыў  школе падарунак ад  райвыканкама – новы тэлевізар.

Шмат цёплых слоў знайшлі для ўсіх удзельнікаў  святочнай лінейкі  і госця з Мінска Людміла Крагель, і старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ  Нясвіжскага РАУС Аляксандр Урбан. Пасля сваё выступленне паказалі юныя інспектары  дарожнага руху, якія ўручылі першакласнікам флікеры.

Дарэчы, сёлета ў СШ № 3 прыйшлі 30 маленькіх  вучняў. Іх будуць  весці ў вялікі  свет ведаў  першыя настаўніцы Ала Мар”янаўна Чайко і Наталля Мікалаеўна Дэмух,  якая і павіншавала з Днём ведаў  сваіх выхаванцаў і іх родных. Ад бацькоў першакласнікаў дзяцей і педагогаў павіншавала Таццяна  Сцефановіч. Свой добры наказ  далі ім і выпускнікі, якія ўручылі сваім маленькім таварышам  падарунак ад Прэзідэнта  Рэспублікі Беларусь – кнігу “Мая Радзіма – Беларусь”.

Сімвалічны першы  званок далі  адзінаццацікласнік  Аляксей Цвірко і першакласніца Аліна Бутава. З яго пачаўся для 383 вучняў  і 50 педагогаў трэцяй нясвіжскай  школы новы навучальны год. Няхай жа ён будзе  для ўсіх іх цікавым і паспяховым!

Соф”я ЛЮБАНЕЦ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.