Дзень беларускага пісьменства

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Юбілейны, ХХ Дзень беларускага пісьменства  пройдзе 1 верасня ў Быхаве Магілёўскай вобласці

Асноўная пляцоўка, дзе адбудуцца мерапрыемствы, — мясцовы стадыён.  Тут усталююць галоўную сцэнічную пляцоўку і партэр для гледачоў на 2,5  тысячы чалавек. Паблізу  размесцяцца падворкі  гарадоў — сталіц Дня пісьменства, павільён сродкаў масавай інфармацыі, дзе адбудзецца  фестываль прэсы і кнігі.

Быхаў — старажытны горад з  багатай гісторыяй і культурай. Тут знаходзіцца шмат выдатных  помнікаў архітэктуры, у тым ліку  па-свойму ўнікальныя Быхаўскі замак і сінагога, узнаўленне якіх пачата ў рамках падрыхтоўкі  да Дня беларускага пісьменства. А ўсяго  ў Быхаве  да свята прыводзяць у парадак  больш за 100 аб»ектаў сацыяльнай  інфра-структуры. Тут абнавілі раённы цэнтр культуры, пабудавалі басейн, сучасны выгляд набылі  чыгуначны і аўтавакзал. «Быхаў прэтэндуе стаць адным з галоўных турыстычных цэнтраў  Беларусі», — адзначыў  падчас пасяджэння  Нацыянальнага  арганізацыйнага камітэта  па падрыхтоўцы і правядзенні  Дня беларускага пісьменства  намеснік Прем»ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік.

Удзел у святкаванні Дня беларускага пісьменства  ў Быхаве прымуць і прадстаўнікі Нясвіжа. Горада, дзе 450 гадоў назад (у 1562 го-дзе) Сымон Будны выдаў «Катэхізіс» — першую на тэрыторыі Беларусі кнігу на беларускай мове.

Цэнтральная раённая бібліятэка прадставіць у Быхаве выставу літаратуры, прысвечанай кніга-друкаванню.  Заслужаны аматарскі  калектыў Рэспублікі Беларусь тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіж-скага раённага  цэнтра культуры і адпачынку  зробіць гістарычны экскурс у эпоху Сымона Буднага, Мікалая Радзівіла Чорнага і Уршулі Радзівіл.

Работнікі Нясвіжскага гісторыка-краязнаўчага музея аформілі  для паездкі на свята фотадакументальную выставу «Повязь стагоддзяў», якая расказвае  пра развіццё кнігадрукавання на Нясвіжчыне, пра Дзень пісьменства, які праходзіў  у нашым горадзе ў 1997 годзе, пра пісьменнікаў, што ў  розныя часы жылі і працавалі ў нас, ці нарадзіліся на  нясвіжскай  зямлі. Гэта  Уладзіслаў Сыракомля, Адольф Янушкевіч, Янка Купала, Якуб Колас, Сяргей Новік-Пяюн, Паўлюк Прануза, Анатоль Бутэвіч і многія  іншыя творчыя асобы, чыя  духоўная спадчына стала неад»емнай  часцінай гісторыі і культуры нашага краю.

Павязуць свае вырабы і ганчары гісторыка-краязнаўчага  музея, у тым ліку — з выявамі Нясвіжа.

Наш старажытны горад па праве  займае сваё пачэснае  месца ў спісе сталіц Дня беларускага пісьменства. Свята беларускасці  працягваецца.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.