Паважаныя работнікі культуры!

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры!

Менавіта вы далучаеце людзей да выдатных здабыткаў беларускай культуры і мастацтва, фарміруеце асобу і грамадзяніна, адраджаеце традыцыі. Вашы творчыя пошукі і здзяйсненні, нястомная праца на карысць духоўнага ўзбагачэння народа заслужылі гонар і пашану жыхароў Нясвіжчыны.

Дзякуючы прафесіяналізму і адданасці сваёй справе ствараюцца літаратурныя і жывапісныя творы, нараджаюцца танцы і песні, гучаць музыка і вершы, ладзяцца выставы, святы і фестывалі. Ваш талент і майстэрства ствараюць добры настрой нашым жыхарам, радуюць гасцей.

Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту. Няхай прафесійны шлях будзе паспяховым і плённым, напоўненным новымі здабыткамі і радаснымі сустрэчамі!


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.