Турнір памяці Героя

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У спартыўнай зале  Сноўскай сярэдняй школы  прайшоў традыцыйны баскетбольны турнір  памяці Героя Сацыялістычнай  Працы Алены Андрэеўны Сцепановіч.

Трэба адзначыць, што турнір на прыз Героя  снаўчане пачалі  арганізоўваць больш чвэрці стагоддзя  назад. У апошнія гады  ён стаў  міжраённым — у Сноў прыязджае баскетбольная каманда  з Дзяржынска. Кіраўніцтва агракамбіната  надае гэтаму мерапрыемству  значную ўвагу.

Алена Андрэеўна Сцепановіч,  на жаль, пайшла з жыцця, але засталася добрая памяць пра яе, засталася добрая традыцыя, якая кожны раз 8 Сакавіка збірае спарт-сменаў  і балельшчыкаў на  баскетбольнай пляцоўцы.

На турнір памяці Героя  Сацыялістычнай Працы А.А. Сцепановіч была  запрошана яе дачка Аксана  Бабок. Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь старшыня СВК «Агракамбінат Сноў» Мікалай Радаман, які адкрыў турнір, уручыў ёй кветкі (фота 1), а спартсменам пажадаў добрай, напружанай  гульні. Прадстаўнікі каманд разам  са старшынёй  прафкама  гаспадаркі Уладзімірам  Слабко і Аксанай Бабок  завезлі кветкі і на магілу  Алены Андрэеўны.

У турніры прынялі ўдзел чатыры каманды: СВК «Агракамбінат Сноў», «Нясвіж-1», «Нясвіж-2″ і г. Дзяржынска. Згодна з жараб»ёўкай, кож-     ная каманда сустракалася з сапернікамі па кругавой сістэме. У фінал выйшлі снаўчане і іх госці з Дзяржынска. Дарэчы, летась  пераходны Кубак заваявалі дзяржынцы. І сёлета  барацьба за яго была вельмі  напружанай, упартай. Асноўны час закончыўся ўнічыю, з лікам 44:44. За дадаткова выдзеленыя 5 мінут лік змяніўся — 54:47 на карысць снаўчан. Кубак вярнуўся на радзіму. Каманды — пераможца  і прызёры (фота 2) — узнагароджаны  прэміямі аддзела адукацыі, спорта і турызму  райвыканкама і прафкама  агракамбіната. Уручыў узнагароды старшыня прафкама Уладзімір Слабко.

Лепшым іграком турніру прызнаны Андрэй Шайкін з каманды «Снова».

Аксана Бабок падзялілася сваімі ўражаннямі ад мерапрыемства:

— Я не чакала, што мяне запросяць на турнір, і вельмі ўдзячна за такую ўвагу, за памяць пра маму, пра ўсё тое добрае  і значнае, што яна зрабіла ў сваім жыцці. Гэта вельмі хвалююча і вельмі па-чалавечы.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ

Фота Уладзіміра СЛАБКО


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.