МУЗЫ НЯСВІЖА

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Сумленна жыву

Светлай памяці маіх родных — бацькі, маці, брата

Бацька мой — палітрук.

I падпольшчыца — маці.

Партызаны-заслонаўцы —

брат і сястра.

Я прасіўся ў атрад, ды сказалі дзіцяці,

Каб на печы падрос, ваяваць — 

не пара.

На вайне яны, бацька і брат,

засталіся,

На кладах і пакутніца маці ляжыць.

Сіраціна, марнеў я без хлеба калісьці

I сягоння пытаю парой: як мне жыць?

Хоць і цяжка бывае — плячэй

не схіляю,

Хоць і цяжка бывае — сумленна

 жыву.

Не люблю, калі сеюць і жнуць

на паперы.

Не люблю, калі дзеляць зямлю,

як пірог,

Не люблю, калі ў Бога з дзяцінства

не вераць,

А прыходзяць у храм да Яго,

каб памог.

Я адпрэчваю слабасць, сумненні

і горыч,

Я трываю і ў мірным жыцці,

як салдат,

Бо заўсёды са мною вы крочыце

поруч,

Дарагія матуля, і бацька, і брат.

Петрусю Броўку

Я кнігу яго раскрываю,

І Броўка, зямляк мой — народны

 паэт,

Дарогамі роднага краю

Вядзе мяне ў дзіўнай паэзіі свет.

Шкада, што прыглушаны голас,

Бо ён жа вялікі і мудры такі,

Як нашы Купала і Колас:

Тварыў для народа, тварыў на вякі.

Не думаў пра вечнасць і славу,

Вітаў ён шчаслівага веку зару.

І веру, што наша дзяржава

Паставіць і помнік яму, песняру. 

Наша будучыня — дзеці

Наша будучыня — дзеці.

Не даводзьце іх да слёз,

Гадаваць дзяцей умейце,

Каб шчаслівым быў іх лёс.

Трэба догляд, трэба ласка

Для надзённых іх патрэб.

Дык чытайце дзецям казкі

І адкуль бярэццаа хлеб.

Дзеці — наша падабенства,

Я і сам дзяцей люблю,

Шанаваць вучу з маленства

Свой народ, сваю зямлю. 

Маем права

Мы працай мацуем дзяржаву,

Яе адчуваем давер.

І маем галоўнае — права

Людзьмі называцца цяпер.

А продкі жылі неспакойна —

І сумны чакаў іх зыход:

Касілі іх страшныя войны,

Бясхлеб’е, духоўны прыгнёт.

Няўцямна гісторыя ката,

Як жыў беларус у той час.

І хто гэты вузел развяжа,

Пытаюся, творцы, у вас?

Мы маем законнае права

Ўсё ведаць пра свой радавод:

І кім ганарыцца дзяржава,

І хто прыгнятаў наш народ. 

Песня лепшая не спета

Я пішу

Адкрыта, шчыра,

Не губляе сэнсу Ліра,

Сэрца вераю сагрэта —

Песня лепшая

Не спета.

Міхась САЗОНЧЫК, член Саюза пісьменнікаў Беларусі

 

 У жніўні споўнілася б 75 гадоў нашаму земляку, несвіжаніну Уладзіміру Сцяпанавічу Богдану. У сваіх вершах ён захапляўся прыгажосцю роднай прыроды, услаўляў чалавека-працаўніка. Дабрыня і шчырасць, якія ён укладваў у іх, застаюцца з усімі намі назаўжды. Вашай увазе — падборка яго вершаў. 

Бацькоўскі парог

Сушыў капыльскія балоты,

Аб’ехаў клецкія палі,

І захапляўся я работай

На роднай бацькавай зямлі.

Тут мне знаёмы ўсе дарогі

I тыя сцежкі праз палі,

Што да бацькоўскага парога

Мяне здалёк заўжды вялі.

Хадзіў я ўдзень, таксама ноччу,

Свяцілі зоркі з вышыні,

Каб не зблудзіўся і не збочыў,

I не адбіўся ад радні.

Я тут душы сваёй набыткі

Пачаў збіраць за ўсе гады.

Тут дум, жыцця майго адбітак,

Тут я душою малады.

I зноў вярнуся я, магчыма,

Да родных сцежак, бальшакоў,

I тут паўстануць прад вачыма

Дарогі і зямля бацькоў. 

Не шкадуйце сэрца

Не шкадуйце сэрца, не таіце

Ласкі й дабрыні сваёй.

Ні таленту свайго і ні адкрыццяў

Не трымайце ў тайне ад людзей.

Часам у жыцці бываюць страты,

Ты па ім ідзі сваёй сцяжынай,

Шчодры на дабро — заўжды багаты,

Не адчуе шчасця скупаваты.

Не шкадуйце сэрца, хай яно, як можа,

Б’ецца  у грудзях бесперапынна.

Толькі ад зямнога абавязку

Сэрца адступацца не павінна. 

У вёсцы

Калі едзеш ў вёску ў госці,

Трэба ўсё ж прывезці штосьці.

Ці ты юнак, ці стары дзед,

Прывязі ж хаця б букет!

Паветра ў вёсачцы чысцей,

Наведвай вёсачку часцей.

Трактарыста тут я бачу,

Віншую з першай баразной,

А гракі, як аграномы,

За плугам ходзяць чарадой.

Раптам бачу летнім ранкам:

Едзе з вудаю рыбак,

Ў гэтым возеры мясцовым

Ёсць карась і ёсць шчупак.

Як прыгожа ў вёсцы летам!

Пахне свежы сырадой.

Гэта тэма для паэта,

Усё прыпомніцца зімой. 

Зайздрасць

Зайздрасць — гэта сеці

Для душы любой,

Ставіць сэрцу клеткі

I крадзе спакой.

Забівае слабых,

Не шкадуе дужых,

Дзяцей пагаршае,

А дарослых губіць.

Зайздрасць спакушае

Моцнае каханне,

Плакаць прымушае

Ад начы да рання.

Зайздрасць — гэта гора

Ўсіх разбітых сэрцаў,

Слёз пралітых мора,

Сямейных канфліктаў.

Беражыце душу

Ад зайздрасці паганай,

Бо яна на сэрцы

Стане цяжкай ранай.

Уладзімір БОГДАН 

О забытых дорогах

Дорогу густо затянуло

Глухой, нетронутой травой,

А может быть, она нырнула,

Глубоко скрылась под землей:

Подобно родниковым водам,

Живет — тиха и не видна, —

Но верю: выйдет на свободу

Там, где особенно нужна!..

Почти ода деревенской телеге

Шаловливый июнь по тропинкам

 улегся,

Отгремел, отшумел, отзвенел

соловьем,

Словно древние гусли, рокочут

колеса,

И телеги протяжно поют о своем…

Неизбывная жалоба слышится

в этом,

И хотя на полях полыхает страда,

Тянет легким дыханьем прощания

с летом —

Что-то тихо уходит от нас

навсегда…

 Будут весны и зимы, и праздники

 сена.

На гнездовье опять прилетит

соловей,

Но не будет телег на просторах

весенних,

И в ночное мой сын не погонит

коней…

Я не против железно-моторного

 бега.

Нет, хвала этой силе, и слава,

и честь!…

Но печально сегодня мне слышать

 телеги —

Уходяще-прощальное в скрипе их

 есть…

Константин КОРНЕЛЮК 

Сябру

Не знаю, хто б больш быў дастойны

Кахання, шчасця і жыцця,

Чым ты, што ціха так, так вольна

Упаў у бездань небыцця.

 

Чаму ты ўпарта так не бачыў

Рукі, працягнутай табе,

чаму жыццё не перайначыў,

Злу пакарыўшыся ў журбе?

 

як многа звязана з табою

Ў жыцці маім здаўна было!

І вось — у змове з цемнатою —

Душы адрэзана крыло.

 

Мне больш далонь тваю не сціснуць,

Не прытуліцца, не абняць

І самых лепшых, самых чыстых

слоў захаплення не сказаць.

 

занадта позна. Позна. Позна.

І ў свеце сонца, і ў імгле

Ў душы маёй не сохнуць слёзы

І па табе, і па сабе.

Святлана ПЯТРОЎСКАЯ 

***

Я веткой склонюсь на твое плечо,

Дождем упаду на глаза твои.

Пусть я не сказала тебе ни о чем

И мы замолчали слова любви.

 

И ты далеко, и я не здесь,

Мы в разных потоках чужих 

времен,

Но хватит того, что ты где-то есть,

Что тих и спокоен твой мирный сон.

 

А в грезы твои — миллион путей,

Туда бы шагнуть, перейдя

предел,

Но воли я не нарушу твоей.

Ты сам меня видеть не захотел.

 

Как странница я у твоих ворот

И ноги в дороге содраны в кровь.

Могло бы случиться наоборот,

Но чья-то «чужая» твоя любовь.

 

И глаз на тебя я не подниму,

Не стану проситься в твой

дивный храм.

Ты преданный сердцу — не моему

И ты непослушен моим стихам.

 

Ах, Финист мой — Сокол!

Да только что ж.

Ведь в памяти — стертые

письмена.

И если меня ты не позовешь —

Испить одиночество мне до дна.

***

Я стою в тишине звенящей

Без надежды, мечты, без сил.

Между прошлым и настоящим

Кто-то время остановил.

 

И лишь горечь одна осталась

И длиною в стук сердца шаг.

Но не скажет никто, вот жалость,

Почему получилось так.

Я не Фауст, тогда к чему бы

Мне мгновенье ценою в жизнь.

Не мои прошептали губы:

«Миг чудесный, остановись!»

 

Ну а сердце так горько плачет,

Чтобы злая исчезла боль.

Но о том, что всё это значит,

Ты уж мне промолчать позволь.

Лилия КРУТОВА 

Не теряй…

Так сложилась судьба, что деревню

Теперь вижу я только во сне,

Хату папину и деревья,

Что распустятся вновь по весне.

Но надежды еще не теряю,

Что приеду в родное село.

В клубе песни спою, почитаю,

Навещу всех друзей заодно.

Только ты, деревенька родная,

Не теряй меня, не теряй!

Я — твоя, я тебя вспоминаю,

Дорогой и любимый мой край.

Мария АЛЕКСЕЙЧИК 

Оно правдиво

«Море» — много всего вмещает

Слово это, стихия эта.

Лишь ошибок оно не прощает

Ни зимою, ни жарким летом.

Часто ласково, словно мать,

И как будто дитя — игриво.

Не всегда можем мы понять

Его речь, но она — правдива.

Лидия Наумова

Сумненні

Я абяцаў сабе не раз:

Усё будзе па-другому.

Перада мной стаіць абраз:

Я малюся на ікону.

 

Я абяцаў сабе, што я

Буду жыць не так, як нехта.

Не прапушчу ні час, ні дня,

Не змяню свой меншы вектар.

 

Я абяцаў, што пабягу,

За чым справа бы не стала.

А зараз з прыкрасцю: “Стаю!”

І стаю ужо не мала!

 

Я абяцаў: тут будзе час

Для маіх яшчэ здзяйсненняў.

Нябачнай кропкаю пагас

Цьмяны водар тых памкненняў.

 

Я абяцаўся не рабіць,

Што рабіў яшчэ учора.

Калі ўжо трэба біць, то біць,

Каб не бачыць Свет наўкола!

 

Я ўсіх запэўніў: “Разаб’ю

Малнейносна перашкоды!”

Збудую дом, ствару сям’ю

І куплю машыну “Шкода”.

 

Я верыў  — я пакіну след:

Так было наканавана!

Ды больш, здаецца, верыў дзед —

А я здаўся надта рана.

***

Ты не пытай ў мяне ніколі,

Дзе мой шлях, куды іду.

Я тут знайшоў сцяжыну ў полі,

І па ёй цяпер брыду.

Ці гэта ён, той шлях заветны?

Хто ж дае такі адказ?!

Наш свет занадта пракаветны,

Каб даваць на роздум час.

Так не спяшайся апярэдзіць

(Калі лішняга сказаў),

Ў душу залезці, развярэдзіць:

Я шчэ сам там не бываў.

Бывае

Бывае, хочацца разбіцца,

Як кропля мора аб скалу.

І я хацеў бы нарадзіцца

Тым, кім ніколі не змагу.

Бывае, хочацца напіцца,

Каб больш не бачыць іншых твар.

Яшчэ мне хочацца маліцца,

Каб як сышоў душы пажар.

Бывае, хочацца, каб сніцца

Мог кожну ноч адзіны брат.

Бывае, хочацца пазбыцца

Найгоршых дзён, надзейных крат.

Бывае, хочацца даўмецца,

Што  у жыцці ідзе не ў лад —

А сябар слухае, смяецца:

Магчыма, гэтаму ён рад.

Андрэй КОЗЕЛ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.