Насустрач выбарам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы

Наступныя прэзідэнцкія выбары ў краіне павінны прайсці не пазней за 15 лістапада 2015 года. Рашэнне аб даце выбараў прымаецца не толькі парламентам, улічваецца таксама меркаванне членаў урада і іншых уплывовых вышэйшых службовых асоб дзяржавы. Пра гэта заявіла Лідзія Ярмошына, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

— Для падрыхтоўкі выбараў неабходны трохмесячны тэхналагічны перыяд, — патлумачыла старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі. — Расцягваць яго больш чым на тры месяцы немэтазгодна, бо любыя выбары бударажаць грамадскую думку і адбіваюцца на стабільнасці грамадскага ладу.

Лідзія Ярмошына таксама звярнула ўвагу і на тое, што калі разглядаць датай прэзідэнцкіх выбараў 15 лістапада наступнага года, то спатрэбіцца правядзенне пазачарговай сесіі парламента — летняй.

Старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі нагадала, што, згодна з заканадаўствам, выбары прэзідэнта павінны прайсці не пазней, чым за два месяцы да заканчэння тэрміну паўнамоцтваў. Па календары гэта пятніца 20 лістапада, а ў будні дзень такія мерапрыемствы звычайна не праводзяцца. Таму менавіта нядзеля 15 лістапада з’яўляецца апошнім днём, які ўкладваецца ў прадугледжаныя заканадаўствам тэрміны.

«Звязда».

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.