Усміхнёмся

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

Агарод — гэта тры ў адным: салярый, фітнес, трэнажорная зала.

 

* * *

Па лысым электрыку незразумела, калі ён памыляецца.

 

* * *

Жонка збіраецца на дзявочнік: прычасалася, нафарбавалася, апранулася. Пытаецца ў мужа:

— Ну, як я выглядаю?

— Ты выглядаеш так, што цяпер дома застанешся!

 

* * *

Калі ў нас адключылі гарачую ваду, у маёй сям’і з пяці чалавек чайнік стаў на вагу золата.

 

* * *

Пазнаёмілася з хлопцам. Праз месяц вырашылі жыць разам, здымалі кватэру на палову. Праз год даведалася, што кватэра яго…

 

* * *

Тэлефаную мужу. Зрабіла пяць званкоў — трубку не ўзяў.

Пішу СМС: “Мілы, я падрапала тваю машыну”. І раз — праз тры хвіліны ў мяне ўжо 57 прапушчаных.

 

* * *

— Дачушка, ты адчыняеш кухонную шафку кожныя пяць хвілін. Там нешта мяняецца за гэты час?

— Так!

— І што ж?

— Цукерак менш становіцца…

 

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.