ВЫСТАВЫ

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

150702

У салоне-галерэі “Скарбніца” адкрылася дэбютная песанальная выстава пад назвай “Аніма” (лац. «дух», «душа») мастака Аляксандра Каламінава, які піша свае карціны пад псеўданімам Alex Mirale. Сур’ёзна займацца жывапісам ён пачаў каля 20 гадоў таму. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя Машэрава і факультэт графічнага дызайну ў Мінскім дзяржаўным універсітэтэце культуры. Накірунак, у якім ствараюцца яго работы, сам А. Каламінаў называе “містычным рэалізмам”. Яны напісаны ў асноўным акрылавымі фарбамі ў тэхніцы “скрэпінгу” (ад англ. — дрэпаць). Карціны мастака, на якіх адлюстраваны пераасэнсаваныя мастаком вобразы з грэчаскіх міфаў, Бібліі і класічнай мастацкай літаратуры, носяць філасофска-міфалагічны характар. Адназначна трактаваць яго работы нельга, кожны знойдзе ў іх нешта сваё.

Выстава “Аніма” А. Каламінава будзе працаваць у салоне-галерэі “Скарбніца” да канца студзеня.    


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.