“Рэцэпт добрага настрою”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

IMG_3951

У  Нясвіжскім раённым цэнтры народнай творчасці адбыўся чарговы выніковы канцэрт творчых калектываў  пад назвай “Рэцэпт добрага настрою”.

У фае цэнтра была арганізавана выстава работ дэкаратыўна-прыкладной творчасці калектываў з прэзентацыяй вырабаў студыі саломапляцення “Саламяны цуд” (кіраўнік І.В. Філіпава), гуртка па ткацтве “Повязь часоў”, гуртка па вырабе тэкстыльнай лялькі “Берагіня”, бісера-пляцення “Гарэзы” (кіраўнік Н.С. Богуш), мяккай цацкі “Пярсцёначка” і асобных майстроў: А.В. Шыбіцкай, Н.М. Скрыцкай, Н.М. Леўшынай.

Назва мерапрыемства была выбрана невыпадкова. На вачах у гледачоў повары (Анатоль і Наталля Рыбалка) і вядучая (Кацярына Будчан) прыгатавалі страву традыцыйнай беларускай кухні з кахання, пяшчоты і весялосці, ад якой душы і сэрцу зрабілася лёгка і светла.

У свет танца запрасілі гледачоў і дадалі агеньчыка ў страву харэаграфічныя калектывы — дарослы “Натхненне” і дзіцячы “Феерыя” (кіраўнік — Анастасія Стульба).

IMG_3837

Традыцыі і звычаі беларускай кухні “адрадзіў” народны ансамбль песні “Згода” (кіраўнік Іна Філіпава), кроплю весялосці дадалі  Аляксандр Іваноў, Юрый Гапановіч, яркага колеру — Таццяна Хоміч, пяшчоты — дуэт Іны Філіпавай і Аляксандра Іванова, гармоніі мужчынскага характару і лірычнай пяшчоты дадалі — Юрый Гапановіч і Ілля Фядзюшка. Яскравае завяршэнне стравы — салодкую скарыначку — стварыла вядучая Кацярына Будчан.

Калектыў цэнтра народнай творчасці жадае і далей усім мець на сталах цудоўную страву “Добры настрой”, і хай цеплыня і пяшчота ніколі не пакідае нашы дамы. Дарыце кожны дзень адзін аднаму ўсмешкі, і тады каханне назаўсёды паселіцца ў вашых сэрцах.

Наталля БОГУШ, загадчык Нясвіжскага раённага цэнтра  народнай творчасці.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.