Меню
Курс $  3.26 | €  3.52 | ₽100  3.53 |
Погода 9 °C

З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Нясвіжскія навіны 2 года назад 0 0

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны! Паважаныя несвіжане і госці горада!
Ад імя Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта, Нясвіжскага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!
Сёння мы адзначаем 78 гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сучасная Беларусь — незалежная дзяржава, якая цвёрда крочыць па напрамку самастойнага развіцця. Дзяржава, у якой кожны грамадзянін можа дасягнуць любых вышынь.



Гісторыя нашай краіны стваралася пакаленнямі моцных і мужных людзей. Ад усёй душы выказваем шчырую падзяку за гераічны подзвіг ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Мы шануем памяць аб кожным, хто ахвяраваў сабой дзеля жыцця без вайны.
Для нас, беларусаў, сённяшняе свята напоўнена асаблівым сэнсам. Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю як сімвал адзінства нашага народа. Яна ўвасабляе пераемнасць пакаленняў і выбар самастойнага шляху.
Паважаныя сябры! Сёння мы таксама ўшаноўваем наш горад. Яму сёлета спаўняецца 799 год. Мы з’яўляемся сведкамі таго, як Нясвіж з кожным годам ператвараецца ў сучаснае, выдатна прыстасаванае для жыцця і працы месца са сваім каларытам і гісторыяй.
Дарагія несвіжане!
У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, сямейнага шчасця і дабрабыту! Хай у нашым небе грымяць толькі святочныя салюты, а на вуліцах нашага горада і вёсак заўсёды гучыць бесклапотны смех дзяцей — грамадзян суверэннай і незалежнай Беларусі.
Са святам! З Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь!

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!