Першая запаведзь

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

комбайн

Па стане на раніцу 4 жніўня хлебаробы Нясвіжчыны прадалі дзяржаве 4847 т збожжа пры плане 21050 т (23 %). У тым ліку дзяржзаказ па харчовым збожжы  — 15050 т — выкананы на 20,1 % (прада-дзена 3018, 8 т), з яго пшаніцы харчовай прададзена на УП “Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў” 2635,9 т (18 %), ячменю харчовага — ААТ “Мінскі камбінат хлебапрадуктаў” 382, 8 т (95,7 %). Па здачы пшаніцы са сваім заданнем справіліся ў ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя ”. На 60 % выканала план ААТ “Новае жыццё” (1018, 2 т). На 41, 3 % — СВК “Гарадзея” (здалі 950,1 т). На 35, 3 % — ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”. Да канца ўчарашняга дня справілася з продажам ячменю харчовага Мінскаму камбінату хлебапрадуктаў ЗАТ “Росіч” (адправілі 400 тон).

Піваварнага ячменю здадзена 1828 т пры плане 6000 т (30,5 %). З яго ААТ “Крыніца” — 886, 8 т (24,3 %), ААТ  “Белсолад” — 941, 2 т (40, 1 %). Закрыла дзяржзаказ па ячмені піваварным ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Тамара ПРАЛЬ – ГУЛЬ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.