Выбары

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

выборы2

Інфармацыйны рэсурс «Выбары-2015» (vybory2015.by) нагадвае, што найбліжэйшай падзеяй у календары галоўнай палітычнай кампаніі краіны з’яўляецца ўтварэнне участкаў для галасавання — не пазней за 9 жніўня. Утвараць участкі павінны раённыя, гарадскія (гарадоў абласнога падпарадкавання) выканаўчыя камітэты, мясцовыя адміністрацыі па ўзгадненні з адпаведнымі тэрытарыяльнымі камісіямі, кіраўнікамі дыпламатычных прадстаўніцтваў (консульскіх устаноў) Беларусі.

Пасля публікацыі рашэнняў аб утварэнні ўчасткаў для галасавання з указаннем межаў кожнага (на публікацыю даецца яшчэ 10 дзён) пачнецца вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій, якое павінна завяршыцца да 23 жніўня. Такім чынам, участковыя камісіі будуць створаны да 26 жніўня, або не пазней чым за 45 дзён да выбараў.

Цэнтральная выбарчая камісія таксама нагадвае, што прынцыпамі дзейнасці ўчастковых камісій з’яўляюцца незалежнасць, галоснасць, абавязковасць выканання рашэнняў вышэйшых камісій і калегіяльнасць. Менавіта ўчастковыя камісіі арганізуюць галасаванне ў дзень выбараў, праводзяць падлік галасоў і фіксуюць вынікі галасавання па ўчастку. Назіральнікам на ўчастку для галасавання могуць быць беларускія парламентарыі і дэпутаты мясцовых Саветаў, давераныя асобы кандыдатаў у Прэзідэнты, прадстаўнікі палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, іншых дзяржаў і міжнародных арганізацый.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.