НАВІНЫ АПК

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DSC_0021

Уборка цукровых буракоў

Па стане на 24 верасня, згодна з аператыўнымі данымі райсельгасхарчу, у гаспадарках раёна ўбрана 2054,6 га цукровых буракоў (37 % ад неабходнага). У т.л. 82 % пасеваў убралі ў ААТ “Грыцкевічы”, 67 % — у ААТ “17 верасня”, 58 % — у СВК “Агракамбінат Сноў”, 55 % — у РУП “Доследная навуковая станцыя па цукровых бураках”, 51 % — у ААТ “Новае  жыццё”.

За апошні дзень, 23 верасня,  агульная прыбаўка па раёне  склала 80 га. У т.л. 20 га выкапалі за дзень у ААТ “Юшавічы”, 15 га — у ААТ “17 верасня”, 13 га — у ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”.

Усяго накопана 67055,6 тоны салодкага кораня. Ураджайнасць складае 326,4 ц/га. Найбольшая яна  ў “Новым жыцці” — 527 ц/га. Па 478 ц/га збіраюць у “Грыцкевічах”, па 428 ц/га — у “Снове”.

На Гарадзейскі цукровы камбінат з раёна адпраўлена  ў фізічнай вазе 61525,4 тоны  каранёў сярэдняй цукрыстасцю 17,77 %. У агракамбінаце “Сноў” цукрыстасць — 18,79 %, у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” — 18,73 %, у ААТ “Грыцкевічы” — 18,68 %. Самая нізкая  засмечанасць караняплодаў — у “Снове” (4,6 %). За апошні дзень на буракапрыёмны пункт з гаспадарак дастаўлена 2653,5 тоны сыравіны. 

Сяўба азімых збожжавых

У сельгаспрадпрыемствах пасеяна 9931 гектар азімых збожжавых культур (70 %). Першымі  22 верасня завяршылі гэтую адказную работу хлебаробы ААТ “Новае жыццё”. Азімыя збожжавыя тут размясціліся на плошчы 1050 гектараў. Старанна папрацавалі механізатары акцыянернага таварыства Віктар Буйко, Сяргей Абрамовіч і Міхаіл Гукала.  96 % плошчы засеялі ў СВК “Агракамбінат Сноў” (1906 га). 92 % — у доследнай  навуковай станцыі па цукровых бураках. 85 % — у ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”.

Дзённая прыбаўка дасягнула  682 га, або 4,8 % — гэта вышэй, чым у папярэдні дзень. 93 гектары прыбавілі ў ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”, 90 га — у ААТ “Лань-Нясвіж”. 

Ідзе кукуруза

Гэтая культура на корм і сілас убрана на 5084,8 га  (69 %). У т.л. 96 % — у ААТ “Сейлавічы”, 92 % — у “Нясвіжскім райаграсэрвісе”, 91 % — у ДП “Эксперыментальная база “Свеклавічная”. Зжата 178368,8 т масы (351 ц/га). Большая ўраджайнасць — у СВК “Агракамбінат Сноў” (458 ц/га), ААТ “Грыцкевічы” (423), “Сейлавічы” (409 ц/га).

Бульба — па 413 ц/га

Такая ўраджайнасць “другога хлеба” ў сярэднім па раёне. Па 502 цэнтнеры клубняў сабралі ў “Нясвіжскім райаграсэрвісе” (гаспадарка ўбрала свае 7 гектараў бульбы). Па 483 ц/га накопваюць у агракамбінаце. Снаўчане таксама заканчваюць работы на бульбяным палетку. Па стане на 24 верасня яны ўбралі 125 га са 130. У цэлым па раёне бульбу выкапалі на 182,3 га (75 %). 

Пад ураджай-2016

Пад сяўбу яравых культур на палі вывезена 106216 тон арганікі. У тым ліку 33288 тон — у ЗАТ “1 Мая”, 32620 т — у СВК “Гарадзея”, 8760 т — у ААТ “Грыцкевічы”.

Плюс 7 % малака

За 20 дзён верасня ў сельгаспрадпрыемствах раёна надоена 65750,8 цэнтнера малака. Да адпаведнага ўзроўню 2014 года гэта складае 107 %. Найбольшую прыбаўку маюць жывёлаводы ААТ “Лань-Нясвіж” (рост 139 %), ААТ “Грыцкевічы” (113 %), ЗАТ “Росіч” (111,6 %), ААТ “Новае жыццё” і “Юшавічы” (па 108 %), СВК “Агракамбінат Сноў” (107 %).

Надой на адну фуражную карову склаў па раёне 393,3 кг. У т.л. 535 кг — у “Снове”, 461 кг — у СВК “Гарадзея”, 421 кг — у ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 415 кг — у ААТ “Новае жыццё”. У параўнанні з леташнім сярэдні надой вырас на 4 кг. У тым ліку на 75,4 кг — у ААТ “Лань-Нясвіж”, на 46,1 кг — у ААТ “Грыцкевічы”, на 42,4 кг — у ЗАТ “Росіч”, на 26,9 кг — у ААТ “Новае жыццё”, на 23 кг — у агракамбінаце “Сноў”, на 13,1 кг — у “Юшавічах”.

Продаж малака дзяржаве па раёне павялічыўся на 6,3 %. Таварнасць склала 91 %. Найбольшая яна ў “Новым жыцці” — 96 %, “Снове” і “Лань-Нясвіж” — па 94 %.

Падрыхтавала да друку Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.