Усміхнёмся разам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

усмихнёмся

Запіс настаўніка ў школьным дзённіку дачкі Дар’і Данцовай: “Ваша дачка падрыхтавала даклад па біялогіі. Чытаю ўжо трэці тыдзень. Спадзяюся, што забойца не зебра”.

* * *

Жонка прыходзіць дадому з сумкай, праходзіць у залу:

— Дарагі, гэта вось табе.

Выкладае піва,  воблу, ракаў.

— А чаго ты, мілы, футбол не глядзіш?  Табе прыгатаваць што-небудзь смачнае?

Муж:

— Моцна?

Жонка:

— Не вельмі, мілы: фара, бампер і капот…

***

— Дарагая, што ў нас сёння на вячэру?

— Піцу прынёс?

— Забыўся.

— Тады праграма “Час”.

                     

 ***

Жаночае.

Да цяжарнасці я спала на жываце.

Падчас цяжарнасці — на баку.

Пасля нараджэння дзіцяці магу спаць нават стоячы!

 

***

Маці за нешта крыху пасварылася на пяцігадовага сына. Той пакрыў-дзіўся, сеў на падлогу, дастаў паперу, алоўкі і, надзьмуўшыся, кажа:

— Тады я цябе тоўстую намалюю!

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.