За высокі прафесіяналізм

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

DL4A9879

Падчас раённых дажынак-2015 першы намеснік  старшыні Мінскага  абласнога выканаўчага камітэта  Ігар Макар  узнагародзіў Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама  начальніка аддзела эканомікі, прагназавання вытворчасці і аналізу ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Нясвіжскага  райвыканкама Таццяну Піваварчык — за добрасумленную працу, прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў.

Яе працоўная дзейнасць пачалася пасля заканчэння інстытута народнай гаспадаркі імя Куйбышава ў Мінску (так раней называўся сённяшні БДЭУ). Таццяна на практыцы прымяняла свае тэарэтычныя веды па эканоміцы на розных пасадах у гаспадарках Воранаўскага і Зэльвенскага раёнаў Гродзенскай вобласці.

У нашым раёне Таццяна Аркадзьеўна працуе з 1983 года. Была галоўным эканамістам калгаса “1 Мая”. А з красавіка 1987 года стала  вядучым спецыялістам па аплаце працы Нясвіжскага раённага аграпрамысловага  аб’-яднання. У 1990 — 2007 гадах — эканаміст па арганізацыі аплаты працы і ўкаранення арэндных адносін раённага аграпрамысловага аб’яднання. У 2007 — 2013 гг. — намеснік начальніка аддзела эканомікі, прагназавання вытворчасці і аналізу ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама. З 2013 года яна — начальнік гэтага аддзела.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Аксаны ГРОХ.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.